Партыя БНФ » Слонімскія актывісты БНФ тлумачаць, чаму ўлады хочуць прысьпешыць “выбары”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Слонімскія актывісты БНФ тлумачаць, чаму ўлады хочуць прысьпешыць “выбары”

Дададзена 14.05.2020 12:49:20 | 209 праглядаў

9 жніўня ў Беларусі адбудуцца выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чаму Аляксандр Лукашэнка і Лідзія Ярмошына так хутка хочуць правесці прэзідэнцкія выбары? На гэтае пытанне адказваюць грамадскія актывісты са Слоніма – сябра Партыі БНФ Віктар Марчык, актывіст БХД Іван Бедка і кіраўнік раённай арганізацыі БНФ Павал Севасцьян.

Марчык-800x400Віктар Марчык:

– Ярмошына і Лукашэнка вельмі спяшаюцца і спадзяюцца на тое, што калі яны правядуць свае псеўдавыбары і, як заўсёды, “элегантная” перамога будзе за Лукашэнкам. То тады пратэстныя акцыі не будуць такімі шматлюднымі з-за пандэміі. Але Лукашэнка памыляецца. Народ беларускі вельмі незадаволены ўсім тым, што сёння адбываецца ў Беларусі.

OLYMPUS DIGITAL CAMERAІван Бедка:

– Гэта адбудзецца чарговы фарс пад назвай выбары. Падчас пандэміі праводзіць выбары нельга. Таму што масавыя кантакты – гэта чарговае заражэнне людзей каронавірусам. Але Лукашэнку з Ярмошынай на гэта напляваць. З іх дзеянняў падчас пандэміі вынікае, што, чым больш загіне ад каронавірусу ў Беларусі людзей, тым для іх лепш. Не патрэбны тады будуць рабочыя месцы і пенсіі. Таму яны вырашылі не дапускаць да выбараў грамадскіх наглядальнікаў, толькі сваіх прызначаных. Проста нахабна ствараюць ідэальныя ўмовы для фальсіфікацый. На маю думку, амаль усім зразумела, што ў такіх умовах гэтыя выбары скончацца “элегантнай” перамогай Лукашэнкі, хоць сто няхай будзе кандыдатур.

Павал Севасьцян (2)Павел Севасцьян:

– Сёння людзі заклапочаны станам свайго здароўя, іх хвалюе пытанне, як не трапіць у сіло каронавіруса. Таму некаторыя партыі і арганізацыі заявілі пра немагчымае правядзенне выбарчай кампаніі ва ўмовах пашырэнне каронавірусу. Тым больш, што ў Беларусі з 1995 года сумленных выбараў няма. Усе выбары фальсіфікуюцца. Гэта фальсіфікацыя будзе і 9 жніўня.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Чэрвень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.