Партыя БНФ » Вынікі сакавіцкага Сойму Партыі БНФ і грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Вынікі сакавіцкага Сойму Партыі БНФ і грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”

Дададзена 02.04.2020 1:45:03 | 291 праглядаў

28 сакавіка адбылося чарговае пасяджэньне Сойму Партыі БНФ і Сойму Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”.

З прапановы кіраўніцтва партыі і руху, на парадак дня кіруючага органа БНФ былі вынесеныя наступныя пытаньні:

bty1. Аб палітыка-эканамічнай сітуацыі

2. Аб неабходных захадах у сувязі з пандэміяй каронавіруснай інфекцыі

3. Аб  электаральнай кампаніі 2020 году

4. Аб змяненні юрадрасоў арганізацыйных структураў у Берасьцейскай вобласьці.

5. Рознае

У сувязі са складанай эпідэмічнай сітуацыяй звязанай з пандэміяй каронавіруса, адсутнасьцю захадаў па стрымліваньню распаўсюджваньня інфекцыі з боку кіраўніцтва краіны, грунтуючыся на досьведзе краінаў, дзе эпідэмія пачалася раней, Управа партыі прапанавала паставіцца адказна да сітуацыі, прыслухацца да зваротаў беларускіх медыкаў і далучыцца да кампаніі “сацыяльнай ізаляцыі” – правесьці Сойм у анлайн фармаце.  

COVID каронавірус - мінюст пра правядзеньне пасяджэньняў анлайнМагчымасьць правядзеньня ан-лайн паседжаньняў кіруючага органа партыі прадугледжаная зменамі, якія былі ўнесеныя ў статут у 2019 годзе.

Напярэдадні Партыяй БНФ быў атрыманы ліст з Міністэрства юстыцыі з рэкамендацыі аб правядзенні пасяджэння кіруючага органа аб’яднання ў дыстанцыйным рэжыме анлайн ў сувязі з каранавіруснай пандэміяй (копія ліста дадаецца).

Напачатку анлайн-пасяджэньня было адзначана, што не ўсе сябры партыі мелі магчымасьць вярнуцца на радзіму з замежных паездак. У прыватнасьці, праз абмежаваньнге перасоўваньняў з-за каранавіруса быў вымушаны застацца на каранціне падчас творчай камандзіроўкі ў Чарнагорыю мастак, сябра Сойму Партыі БНФ Алесь Марачкін.

Пераж першым анлайн-Соймам у гісторыі БНФ выступіў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, які даў ацэнку развіцьцю палітычнай і эканамічнай сытуацыі ў Беларусі ад пачатку 2020 года.

У прыватнасьці, лідэр партыі адзначыў, што пагрозы незалежнасьці Беларусі з боку Расеі ўзмацніліся, што выклікала справядлівае абурэньне грамадзян нгяздольнасьцю сучаснага кіраўніцтва краіны абараніць сувэрэнітэт дзяржавы. Рыгор Кастусёў адзначыў, што сам быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасьці за ўдзел у акцыях пратэсту ў Менску, і падзякаваў усім фронтаўцам, якія арганізоўвалі акцыі пратэсту супраць расейскай пагрозы цягам сьнежня ў розных гарадазх краіны.

Рыгор Кастусёў адзначыў, што апошнія зьвесткі пра зьмест таямнічай “31-й дарожнай мапы”, якая прадугледжвала палітычнае падпарадкаваньне Беларусі Маскве, сьведчыць, што народны пратэст быў слушны, абгрунтаваны і законны. Палітык заклікаў патрыятычныя сілы не губляць пільнасьці, таму што Расея не думая спыняць наступ на Беларусь і планы па захопу нашай краіны праз эканамічны і палітычны шантаж захоўваюцца ў доўгатэрміновай пэрспэктыве – а значыц, захоўваецца небясьпека.

Рыгор Кастусёў пазначыў, што складнікам гэтай сыстэмнай небясьпекі ёсьць хранічная залежнасьць цяперашняга рэжыму ад Масквы, у тым ліку ў вайсковай сфэры. Лідэр БНФ зазначыў, што нашай краіне  неабходна тэрмінова вызваляцца ад гэткай залежнасьці. Першым крокам для гэтага можа быць непадаўжэньне дамовы на размяшэньне ў Беларусі расейскіх вайсковых аб’ектаў.

Эканамічную сытуацыю ў краіне старшыня БНФ ацаніў як “ідэальны шторм”, калі залежнасьць ад расейкай нафты і зніжэньне коштаў на энэрганосьбіты ў сьвеце стварыла небясьпеку для фінансавай апоры рэжыму. Хібна палітыка гандлю суверэнытэтам з Масквой у замен на зьніжкі па кошце на эфэрганосьбыты прывяла да фіяска, і цяпер урад спрабуе перакласьці на людзей выдаткі за правал гэткай палітыкі.

Сойм БНФ прыняў зварот з нагоды пандэміі віруса COVID-19 i звязанага з ёй эканамічнага крызысу ў Беларусі.

Прэзэнтуючы праект зварота Сойму старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў выказаў надзвычайную заклапочанасць дзеяннямі і рыторыкай уладаў Беларусі з нагоды пагрозы эпідэміі і правёў паралелі з падзеямі больш чым трыццацігадовай даўніны: “Хто памятае дзеянні камуністычных уладаў пасля катастрофы на ЧАЭС – не можа не заўважыць падабенства падыходаў спадкаемцаў тагачаснай намэнклатуры ў цяперашняй сытуацыі, іх яднае памкненне схаваць ад людзей праўду” – сказаў лідэр Партыі БНФ.

Старшыня БНФ падкрэсліў, што праграма партыі прадугледжвае абавязковае надзейнае абсталяванне мяжы з Расеяй, што ў цяперашніх умовах будзе служыць гарантыяй дзеля прадухілення пранікнення ў Беларусь носьбітаў інфэкцыі з Усходу. Рыгор Кастусёў надзвычай крытычна ацаніў выказванні дзеючага прэзыдэнта Беларусі пра адсутнасць пагрозаў з боку COVID-19. У тым ліку старшыня БНФ адзначыў, што народная гаспадарка Беларусі ўжо цяпер церпіць ад наступстваў эпідэміі і заклікаў Савет Міністраў да неадкладных захадаў па выратаванні беларускага бізнэса, беларускіх працоўных, беларускіх сем’яў, якія апынуліся перад пагрозай.

31У дыскусіі па пытаньні выступілі Васіль Раманаў, Юрась Меляшкевіч, Зьміцер Дрыгайла, Алесь Жучкоў, Аляксей Янукевіч, Андрэй Церашкоў, Юрый Чавусаў, Зьміцер Салаўёў, Ігар Казьмерчак ды іншыя сябры Сойму.

Праект заявы Сойму, прэзэнтаваны намеснікам старшыні Партыі БНФ лекарам Зьміцерам Салошкіным, быў абмеркаваны ў межах анлайн-пасяджэння Сойму, і зацьверджаны рашэннем кіруючага органа партыі.

Зварот Сойму БНФ з нагоды “каранакрызысу” і дзеля падтрымкі эканомікі Беларусі (поўны тэкст з прапановамі дзеля прадухіленьня пашырэньня каранавірусу ў Беларусі ды належнага інфармаваньня грамадзянаў пра сапраўдны стан рэчаў, а таксама дзеля падтрымкі беларускага бізнэсу ды хатніх гаспадарак беларусаў).

У пытаньні пра электаральную кампанію і ўдзел кандыдата ад партыі ў працэдуры Народнага галасаваньня, запачаткаванай БНФ разам з АГП, БСДП “Грамада”, рухам “За свабоду” ды БХД, сойм заслухаў спавешчаньне намесьніка старшыні партыі Аляксея Янукевіча, што быў вылучаны партыяй на кандыдата ў прэзыдэнты. Палітык распавёў пра хаду рэгіянальных паездак у межах праймэрыз і адзначыў адсутнасьць даверу сярод удзельнікаў кааліцыі, а таксама грэблівае стаўленьне да пагрозы чалавечым жыцьцям у часе каранавіруснай пандэміі з боку асобных дзеячоў. Прадстаўнік БНФ адзначыў, ўшто працэдура праймэрыз пацярпела паразу праз няздольнасьць правацэнтрысцкай кааліцыі да адэкватнага ўспрыняцьця рэчаіснасьці. “Я бачу, што мэты ўдзельнікаў гэтага працэсу выключна эгаістычныя – нехта папросту хоча быць цікавым на Захадзе ў якасьці адзінага кандыдата ад нейкай кааліцыі, і на гэтмы – усё” – так Аляксей Янукевіч ацаніў паводзіны кандыдатаў, якія прымусілі яго выйсьці з гэтай кампаніі.

У дыскусіі па гэтым пытаньні выступілі Вітольд Ашурак, Віталь Макаранка, Зьміцер Касьпяровіч, Рыгор Кастусёў ды іншыя.

Сойм Партыі БНФ заслухаў інфармацыю намесьніка старшыні Партыі БНФ Зьміцера Салошкіна датычна падрыхтоўкі назіраньня за выбарчай кампаніяй у межах супольнай кампаніі назіраньня “Права Выбару”. Былі абмеркаваныя прапановы што да перафарматаваньня назіраньня за выбарамі ва ўмовах распаўсюджваньня каранавіруснай інфэкцыі.

На прапановау старшыні Берасьцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зьміцера Шыманскага былі прынятыя рашэньні аб зьмяненьні юрыдычныхз адрасоў арганізацыйных структураў партыі ў Берасьці, у тым лікі і Берасьцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ.

У “Розным” была заслуханая інфармацыя пра падрыхтоўку акцыяў, якія прымеркаваныя да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

 

 

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Чэрвень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.