Партыя БНФ » Арыштаваны ў Віцебску сябра БНФ Аляксандр Іллінец выйшаў з-пад арышту з тэмпературай і кашлям
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Арыштаваны ў Віцебску сябра БНФ Аляксандр Іллінец выйшаў з-пад арышту з тэмпературай і кашлям

Дададзена 15.05.2020 6:59:26 | 200 праглядаў

Віцебскі сябар Партыі БНФ адбыў 5 сутак арышту, прысуджаных яму “за кармленне галубоў” – за дэманстрацыю грамадзянскай салідарнасці, якую суд Чыгуначнага раёна расцаніў як несанкцыянаванае пікетаванне.

Паводле Аляксандра Іллінца, пасля затрымання яму не дазволілі паведаміць родным, дзе ён знаходзіцца, за час арышту яго толькі аднойчы вывелі на свежае паветра, а самае небяспечнае – людзей увесь час перамяшчаюць с камеры ў камеру.

Аляксандр ІльінецПадчас эпідэміі каронавірусу гэтак рабіць недапушчальна, лічыць спадар Іллінец:

– Кожны дзень па камерах цягаюць людзей. Каронавірус, а людзей пастаянна мяняюць месцамі, у шахматным парадку. Навошта? Спецыяльна, каб усіх пазаражаць? Для чаго гэта робіцца? Я лічу, што раз у нас каронавірус, то давайце лепей людзям штрафы ды адпускайце! 

Аляксандр Іллінец распавёў, што аднойчы ў ягоную камеру пасадзілі чалавека, хворага на сухоты. Сам ён у зняволенні пачаў кашляць, у яго ўзнімалася тэмпература. За час арышту яго некалькі разоў пераводзілі ў іншыя камеры, і ён меркаваў, што можа сустрэцца там са знаёмымі. 8-га траўня, калі яго затрымалі, у аддзеле міліцыі Чыгуначнага раёну ён сустрэў яшчэ некалькі чалавек, якіх бачыў раней на “кармленнях галубоў”. Але пра далейшы іхны лёс актывісту нічога не вядома: у ІЧУ яны не сустракаліся.

Журналісты, якія хадзілі ў суд на працэс Аляксандра Іллінца, судоў над іншымі ўдзельнікамі акцый салідарнасці не заспелі.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Чэрвень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.