Партыя БНФ » Аляксей Янукевіч не шкадуе пра тое, што пакінуў працэдуру праймэрыз
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Аляксей Янукевіч не шкадуе пра тое, што пакінуў працэдуру праймэрыз

Дададзена 16.05.2020 12:59:24 | 301 праглядаў

Намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч распавёў карэспандэнту Беларускага Радыё Рацыя, чаму ён не шкадуе пра тое, што ў свой час пакінуў праймерыз.

Нагадаем, што ўдзельнікі праймерыз ад апазіцыі – Казлоў, Кавалькова і Губарэвіч – зрабілі заяву, што не будуць вызначаць адзінага кандыдата па выніках праймерыз. Яны лічаць, што паўнавартасны ўдзел у выбарчай кампаніі ў цяперашніх умовах немагчымы. Яшчэ раней праймерыз пакінулі спачатку Павел Севярынец, а затым і Аляксей Янукевіч.

Аляксей Янукевіч 2020 - тутАляксей Янукевіч: Я лічу, што такі вынік (адсутнасць адзінага кандыдата) варты жалю. І ў першую чаргу гэта кепская сітуацыя для правацэнтрысцкай кааліцыі, якая брала на сябе пэўныя абавязкі і перад беларускім грамадствам, і перад сваімі міжнароднымі партнёрамі. Гэта сведчыць пра надзвычай вялікую ступень безадказнасці. У першую чаргу тых асобаў, якія ў гэтай працэдуры ўдзельнічалі. Здаецца, дзяліць ім абсалютна няма чаго, але дамовіцца не здолелі. На вялікі жаль, гэта таксама кідае цень і на ўсю разам апазіцыю, таму што многія беларусы дэталяў сітуацыі не ведаюць і імі не цікавяцца. Яны проста ўбачылі вынік, якога няма. Гэта, на мой погляд, будзе чарговым расчараваннем грамадства альтэрнатыўнымі дэмакратычнымі кандыдатамі.

Радыё Рацыя: Не шкадуеце, што ў свой час пакінулі праймерыз?

Аляксей Янукевіч: Безумоўна, не шкадую. Крыўдна толькі, што тая ініцыятыва, якая пачыналася даволі някепска і мела шанц пашырыцца і закрануць грамадства, скончылася такім правалам. Як толькі стала відавочна, што правацэнтрысцкі канфлікт настолькі востры і моцны, што не дазволіць прыйсці да агульнай згоды і выніку, я, як кандыдат, і наша партыя пакінулі праймерыз. Працаваць там далей не дало б ніякага сэнсу і моцна магло б ударыць па рэпутацыі партыі. Таму шкадаванне толькі пра тое, што ўвесь праймерыз пацярпеў фіяска.

Радыё Рацыя:  У выбарах нейкім чынам будзеце прымаць удзел?

Аляксей Янукевіч: Сваіх кандыдатаў партыя вылучаць не будзе і не будзем падтрымліваць ніякага іншага кандыдата. Магчыма, сябры партыі будуць у складзе некаторых ініцыятыўных груп, але гэта асабістае рашэнне кожнага.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Травень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.