Партыя БНФ » Вадзім Саранчукоў запрашае далучацца да валанцёрскага руху
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Вадзім Саранчукоў запрашае далучацца да валанцёрскага руху

Дададзена 16.05.2020 1:16:46 | 364 праглядаў

Гарадзенскі грамадскі дзеяч, палітык, намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў запрашае далучыцца да каманды гарадзенскіх валанцёраў усіх жадаючых – паведамляе гарадзенскі рэгіянальны сайт “Гарадзенская Вясна”.

саранчукоў– Гэта вельмі шырокае кола: і палітыкі, і не палітыкі, і грамадскія дзеячы, і журналісты, і звычайныя грамадзяне, якія проста ўбачылі праблему. Цяпер гэта перш за ўсё праблема забеспячэння медыкаў сродкамі асабістай абароны. Мы зразумелі, што мы можам дапамагчы ў гэтым накірунку, абвесцілі збор сродкаў на гэта і ўсімі сіламі спрабуем хаця б мінімальна дапамагчы камбінезонамі, шчыткамі, бахіламі, нарукаўнікамі. Самая такая дробязь, якая павінна быць расходнікам і павінны быць у кожнай лякарні, і якой зараз вельмі не хапае.

Вадзім Саранчукоў упэўнены, што зараз, у перыяд пандэміі, трэба займацца валанцёрскай дапамогай, а не думаць пра палітычныя дзеянні:

– Вельмі цяжка прагназаваць, што будзе сёння. Пакуль няма яснага адказу, няма праўдзівых звестак па стане захворванняў па ўсёй Беларусі, у Гародні ў прыватнасці. Таму неяк прагназаваць развіццё падзеяў вельмі складана. Нагадаю, што зусім нядаўна на канец траўня планаваўся Кангрэс дэмакратычных сілаў, які б вызначыў адзінага кандыдата, але зараз зразумела, што Кангрэсу не будзе. Менавіта з прычынаў бяспекі перш за ўсё грамадзянаў.

Далучыцца да руху гарадзенскіх валанцёраў можна праз адмысловы тэлеграм-канал, а дапамагчы грашыма магчыма праз пляцоўку МолаМола.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Чэрвень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.