Партыя БНФ » Кіраўнік слонімскай арганізацыі БНФ Павал Севасцьян: “Вылучаем свайго прадстаўніка ў тэрытарыяльную камісію дзеля выкрыцця фальсіфікацый”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Кіраўнік слонімскай арганізацыі БНФ Павал Севасцьян: “Вылучаем свайго прадстаўніка ў тэрытарыяльную камісію дзеля выкрыцця фальсіфікацый”

Дададзена 16.05.2020 4:04:57 | 373 праглядаў

Кіраўнік Слонімскай арганізацыі грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне” Павел Севасцьян падаў у Слонімскі райвыканкам дакументы на вылучэнне прадстаўніка Алеся Масюка ад Слонімскай арганізацыі ГА БНФ „Aдраджэньне ” у склад Слонімскай раённай выбарчай камісіі.

Павел Севасцьян адзначыў, што слонімцы вылучаюць прадстаўніка ў камісію дзеля таго, каб ён выкрываў злачынныя фальсіфікацыі.

севасьцян- Насамрэч, мы не маем ніякіх ілюзіяў і спадзяванняў, што ўлады ўключаць нашага прадстаўніка Алеся Масюка ў склад Слонімскай раённай выбарчай камісіі. Як гэта была і на мінулых прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарах. Але, калі ўлады баяцца нашых прадстаўнікоў і адмаўляюць у магчымасці кантраляваць арганізацыю выбараў, то відавочна, што гэта будзе толькі падставай сумнявацца, што гэты працэс адбудзецца сумленна і справядліва. А значыць будуць зноў выбары сфальсіфіцыраваны, – адзначыў Павел Севасцьян са Слоніма ў камэнтары карэспандэнту Беларускага радыё Рацыя.

Жнівень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.