Партыя БНФ » Апазыцыя распачала кампанію назіраньня “Права выбару”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Апазыцыя распачала кампанію назіраньня “Права выбару”

Дададзена 16.05.2020 4:14:47 | 365 праглядаў

Кампанія «Права выбару», у якую аб’ядналіся прадстаўнікі апазыцыйных партый Беларусі, на дыстанцыйнай прэс-канфэрэнцыі 14 траўня заявіла, што далей настойвае на пераносе прэзыдэнцкіх выбараў на пазьнейшыя тэрміны ў сувязі з пандэміяй каранавірусу.

права выбаруТым не менш яна будзе назіраць за ўсімі этапамі выбараў, прызначаных на 9 жніўня.

Назіральнікі ад кампаніі на прэзыдэнцкіх выбарах будуць дадаткова фіксаваць парушэньні рэкамэндацыяў Сусьветнай арганізацыі здароўя (WHO), накіраваных супраць распаўсюду COVID-19. Таксама кампанія ставіць за мэты патрабаваньне прыняць рэкамэндацыі АБСЭ па выбарчым заканадаўстве і засьцярогу выбарнікаў і ўдзельнікаў кампаніі ад заражэньня новым каранавірусам.

Назіраньне абяцаюць ладзіць на ўсіх этапах: ад фармаваньня выбарчых камісіяў і рэгістрацыі кандыдатаў да аналізу магчымасьцяў правядзеньня перадвыбарчай агітацыі. «Татальнае назіраньне» плянуюць арганізаваць на 250–300 участках па ўсёй краіне.

«Па магчымасьці» і «ў залежнасьці ад эпідэміялягічнай сытуацыі» будуць зьбіраць і зьвесткі пра яўку, прымус да галасаваньня і падлік галасоў на іншых участках. Будзе і кароткатэрміновае назіраньне — толькі за датэрміновым галасаваньнем і асноўным днём.

Дэвіз выбралі такі: «Барацьба за сумленныя, адкрытыя і бясьпечныя выбары».

У кампаніі бяруць удзел АГП, БХД, БНФ, БСДП (Грамада), партыя «Зялёныя», рух «За свабоду», незалежны прафсаюз РЭП і арганізацыйны камітэт Партыі свабоды і прагрэсу.

Правядзеньне выбараў ва ўмовах пандэміі, лічаць у «Праве выбару», дае Аляксандру Лукашэнку дадатковыя магчымасьці ў самастойным фармаваньні сьпісу кандыдатаў у бюлетэні.

У сувязі з пандэміяй зьявіліся і дадатковыя абмежаваньні. На адсутнасьць гарантаванай Выбарчым кодэксам магчымасьці прысутнічаць на паседжаньнях дзяржаўных органаў для прадстаўнікоў партыяў, якія выстаўляюць сваіх людзей у выбарчыя камісіі, ужо паскардзіліся ў пракуратуру і ЦВК.

У выпадку, калі эпідэміялягічная сытуацыя будзе небясьпечнай для здароўя назіральнікаў, кампанія «Права выбару» будзе заяўляць пратэст і патрабаваць перанесьці выбары на іншую дату.

Лідар партыі БНФ Рыгор Кастусёў агучыў патрабаванні змяненняў у выбарчае заканадаўства, якія неабходныя для правядзення выбараў па стандартах АБСЕ:

1) уключыць у выбарчыя камісіі прадстаўнікоў апазіцыйных партый і прадстаўнікоў усіх зарэгістраваных кандыдатаў,

2) правесці сумленны і адкрыты падлік галасоў, калі кожны бюлетэнь дэманструецца ўсім назіральнікам і сябрам участковай камісіі так, каб усе маглі бачыць выбар выбаршчыка,

3) абмежаваць датэрміновае галасаванне і галасаванне дома,

А таксама дадаў патрабаванні кампаніі «Права выбару», звязаныя, у прыватнасці, з эпідэміялагічнага становішчам у дадзены перыяд:

«Мы патрабуем таксама:
— Усталяваць на ўчастках для галасавання відэакамеры з прамой кругласуткавай трансляцыяй працэсаў, што адбываюцца на ўчастках, у інтэрнэт. Відэазапіс і трансляцыя павінны быць у адкрытым доступе і весціся да заканчэння падліку галасоў.
— У сувязі з абмежаваннем у сустрэчах з выбаршчыкамі па прычыне пандэміі, павялічыць бясплатны час эфіра на нацыянальным тэлебачанні для кожнага кандыдата да 10 гадзін.
— У мэтах прафілактыкі распаўсюду каронавіруса, прадугледзець магчымасць правядзення пасяджэнняў калегіяльных органаў праз арганізацыю відэаканферэнцый, у тым ліку – магчымасць удзелу ў пасяджэннях усіх зацікаўленых бакоў», – сказаў Рыгор Кастусёў.
(Цалкам патрабаванні кампаніі «Права выбару» тут: https://pvby.org/be/news/obrashchenie-kampanii-pravo-vybora-k-organam-gosudarstvenoy-vlasti-belarusi)

Уся інфармацыя аб доўгатэрміновым і кароткатэрміновым назіранні будзе размяшчацца на сайце кампаніі «Права выбару»: https://pvby.org

на нашых старонках у сацыяльных сетках:

https://www.facebook.com/pravavybaru/

https://ok.ru/pravovybor/

https://vk.com/naziranne2020

а таксама распаўсюджвацца ў выглядзе прэс-рэлізаў для беларускіх і замежных журналістаў, беларускай і сусветнай грамадскасці.

Кантакты кампаніі «Права выбару-2020»

Віталь Рымашэўскі (Нацыянальны каардынатар кампаніі назірання «Права выбару-2020») +375 29 167 34 35 E-mail: pravavybaru@gmail.com

Леў Марголін (Нацыянальны каардынатар кампаніі назірання «Права выбару-2020») +375 29 650 24 25 Е-mail: levmargolin86@gmail.com

Брэсцкая вобласць Ігар Маслоўскі (БСДП) Maslouski.ihar@gmail.com +375 33 641 30 35,

Віцебская вобласць Канстанцін Смолікаў (БНФ) bigsmoll2007@gmail.com +375 29 218 98 38

Гродзенская вобласць Сяргей Верамеенка (БХД) s.N.Veremeenko@gmail.com +375 29 508 20 82

Магілёўская вобласць Алег Аксёнаў (БХД) olaksenov@gmail.com +375 29 664 13 33

Гомельская вобласць Мікалай Новікаў (АГП) novikaumd@gmail.com +375 29 145 25 60

Мінская вобласць Вікторыя Таболіч (РЗС) victorytabolich@gmail.com +375 29 660 80 68

 

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Чэрвень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.