Партыя БНФ » Намесьнік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў – пра выбары: “Нельга ініцыяваць камунікацыю людзей падчас эпідэміі”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намесьнік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў – пра выбары: “Нельга ініцыяваць камунікацыю людзей падчас эпідэміі”

Дададзена 17.05.2020 12:04:41 | 240 праглядаў

Газэта “Народная воля” зьвярнулася да намесьніка старшыні Партыі БНФ і кіраўніка гарадзенскай партарганізацыі Вадзіма Саранчукова з пытаньнем: Як вы ставіцеся да правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў падчас пандэміі?

Вадзім Саранчукоў Знак Івашкевіча 2019Палітык абгрунтаваў свой адказ рэзалюцыяй сойма “Уцягваць людзей ў выбарчае махлярства падчас пандэміі – падвойнае злачынства“, якая была прынятая тыдзень таму:

- Менавіта нашая арганізацыя ўнесла прапанову на разгляд сойма партыі аб тым, каб заклікаць прэтэндэнтаў на прэзыдэнцкую пасаду не падаваць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп і запатрабаваць ад Палаты прадстаўнікоў перанесьці дату выбараў у сувязі з пандэміяй каранавіруса.

І такое рашэньне, як вядома, сойм прыняў.

Нашы аргументы простыя: нельга ініцыяваць камунікацыю людзей ва ўмовах пандэміі. Сёньня неабходна ўсім максымальна дыстанцыявацца, а не хадзіць па кватэрах і зьбіраць подпісы, запрашаць людзей на пікеты і сходы.

Паводле газэты “Народная Воля

 

Травень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.