Партыя БНФ » Давыбары ў Калодзішчах: датэрміновая яўка – у 10 разоў меньш за звычайны паказчык
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Давыбары ў Калодзішчах: датэрміновая яўка – у 10 разоў меньш за звычайны паказчык

Дададзена 17.05.2020 9:20:12 | 657 праглядаў

Партыя БНФ накіравала назіральніка на давыбары ў мясцовы савет у Калодзішчах, што пад Менскам. Як паведамляецца, падчас пяці дзён датэрміновага галасаваньня з 12 па 16 траўня афіцыйная яўка выбаршчыкаў была ў 10 разоў меней, чым падчас датэрміновага галасаваньня на мінулых выбарах.

9572de378b963f9fc423fbc641cc4ed6-kopija-kopija-818x49017 траўня адбыліся давыбары дэпутата мясцовага савета дэпутатаў у Калодзішчах, што пад Менскам. Жыхары пасёлка абіралі дэпутата сельсавета па Вайсковай акрузе №3 замест выбыўшага. Выбары праходзілі  безальтэрнатыўна: на вакантнае месца ў Каладзішчанскім сельсавеце прэтэндаваў толькі адзін кандыдат, маёр міліцыі Андрэй Чубукоў, безпартыйны.

Патрэба ў правядзеньні дадатковых выбараў у савет дэпутатаў першаснага ўзроўню паўстала пасьля таго, як у верасьні мінулага года старшыня Каладзішчанскага сельсавета Алег Захарчыц, ён жа дэпутат па Вайсковай акрузе №3, з уласнай ініцыятывы датэрмінова склаў паўнамоцтвы.

Калодзішчы - датэрміновае

На участку для галасаваньня зарэгістраваны назіральнікам Ільля Дабратвор, накіраваны туды Партыяй БНФ. Як паведамляе назіральнік ад БНФ, падчас датэрміновага галасаваньня, якое цягнулася з аўторка па суботу, у давыбарах узялі ўдзел толькі 19 чалавек, што складае толькі каля 3,5% ад агульнай колькасьці выбаршчыкаў. Для параўнаньня – падчас мінулых выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў у 2018 годзе яўка была 35%, ў дзесяць разоў большая.

Як паведаміла ўправа Партыі БНФ, накіраваньне назіральніка на давыбары ў Калодзішчах было здзесьненае ў мэтах правядзеньня маніторынгу таго, якім чынам арганізуецца галасаваньне ва ўмовах пандэміі COVID-19, якім чынам падчас выбараў на ўчастку выконваюцца супрацьпідэмічныя патрабаваньні міністэрства аховы здароўя, ці ўжываюцца захады сацыяльнага дыстанцыяваньня і сродкі індывідуальнай абароны ўдзельнікаў выбарчага працэсу.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.