Партыя БНФ » Сябра Сойму БНФ Аляксей Сюдак асуджаны на 10 сутак арышту
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сябра Сойму БНФ Аляксей Сюдак асуджаны на 10 сутак арышту

Дададзена 19.05.2020 9:08:17 | 729 праглядаў

18 траўня суд Вілейскага раёна асудзіў сябра Сойму Партыі БНФ Аляксея Сюдака да адміністрацыйнага арышту на тэрмін у 10 сутак арышту за парушэньне парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў.

СюдакУ дачыненьні да Аляксея Сюдака былі складзены два адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП).

Разгляд адміністрацыйнай справы Аляксея Сюдака быў прызначаны на 15.00, пры гэтым позву актывіст атрымаў шляхам СМС толькі а 10 гадзіне ранку таго ж дня, што пазбавіла яго права на абарону.

Актывіст накіраваў скаргу ў раённую пракуратуру з пазнакай таго, што такое позняе паведамленне аб судзе не дае яму магчымасці спланаваць свой час і, у першую чаргу, знайсці сабе абаронцу.

У выніку Аляксея Сюдака прысудзілі да 10 сутак арышту. Такое рашэнне прыняла суддзя Вілейскай раённага суда Алена Ахметава.

Цікава, што Аляксей Сюдак быў вылучаны ў Вілейскую раённую выбарчую камісію шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў. Пасяджэньне прэзыдюму Вілейскага райсавета і райвыканкама пра фармаваньне раённай камісіі прызначна на 20 траўня, аб 11-й гадзіне па адрасе Вілейка, вул. Партызанская 40 (анлайн-трансляцыя будзе даступная тут).

18 05 2020

Паводле апошніх дадзеных праваабаронцаў “Вясны”, у перыяд з 6 траўня у Беларусі 55 чалавек атрымалі агулам больш за 500 сутак арышту. Яшчэ больш за 30 чалавек былі аштрафаваныя на агульную суму, якая перавышае 13000 долараў. І гэтыя лічбы неканчатковыя. Суды над удзельнікамі сустрэч з блогерам Сяргеем Ціханоўскім ці акцый па “кармленні галубоў” будуць працягвацца і на бліжэйшым тыдні. Акрамя таго, у рэгіёнах працягваюць складаць пратаколы за гэтыя акцыі і мірныя сустрэчы.

 

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.