Партыя БНФ » Намесьнік старшыні БНФ Зьміцер Салошкін: ці бясьпечныя выбары падчас эпідэміі?
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намесьнік старшыні БНФ Зьміцер Салошкін: ці бясьпечныя выбары падчас эпідэміі?

Дададзена 20.05.2020 12:07:47 | 588 праглядаў

Намесьнік старшыні Партыі БНФ, лекар Зьміцер Салошкін пракаментаваў адпаведнасць умоваў на выбарчых участках санітарным і супрацьэпідэмічным нормам падчас пандэміі – гэта было зроблена па выніках назірання за галасаваннем падчас дадатковых выбараў у Калодзішчах.

17 траўня адбыліся давыбары ў Каладзішчанскі сельскі Савет (Мінскі раён). Гэта былі першыя выбары ва ўмовах распаўсюду каранавіруснай інфекцыі ў Беларусі.

Арганізацыя галасавання мусіла стаць рэпетыцыяй таго, як арганізаваць абвешчаныя на 9 жніўня выбары прэзідэнта бяспечна, без пагрозы жыццю і здароўю выбарцаў і без спрыяння распаўсюду інфекцыі. Менавіта санітарна-супрацьэпідэмічныя аспекты правядзення галасавання ў дадзеным выпадку найперш цікавілі кампанію «Права выбару», якую ладзіць Партыя БНФ разам з іншымі дэмакратычнымі партыямі.

На участку для галасаваньня ў Калодзішчах быў зарэгістраваны назіральнікам Ільля Дабратвор, накіраваны туды Партыяй БНФ.

Зьміцер СалошкінЯк адзначыў па выніках маніторынгу галасавання намеснік старшыні БНФ доктар Зміцер Салошкін, «некаторыя захады былі зробленыя: чальцы камісіі былі ў масках і пальчатках, мелі антысептык і час ад часу праводзілі дэзынфекцыю паверхні сталоў, за якімі выдаваліся бюлетэні, і асадак, якімі распісваліся ў спісах выбарцы. Гэта магло б мінімальна абараніць чальцоў камісіяў, але гэтага недастаткова, каб прадухіліць распаўсюд інфекцыі праз выбарчыя ўчасткі.

1. Сябры камісіяў не мелі дастаткова СІА, каб мяняць маскі і пальчаткі адпаведна патрабаванням і знаходзіліся на малой адлегласці адзін ад аднаго.

2. Памяшканне для галасавання не мела абазначэнняў для прытрымлівання бяспечнай дыстанцыі паміж наведвальнікамі.

3. Дазвалялася заходзіць і знаходзіцца разам групам людзей.

4. Выбарцы дапускаліся на ўчастак без масак і пальчатак.

5. На ўваходзе не праводзілася дыстанцыйнага вымярэння тэмпературы.

6. Выбарцы карысталіся адной асадкай для подпісу.

7. Не было прадугледжана перапынкаў дзеля дэзынфекцыі або кварцавання памяшкання».

Усе пералічаныя факты сведчаць, што ўлады не клапоцяцца пра жыццё і здароўе грамадзянаў і ставяць яго пад пагрозу праз магчымае заражэнне каранавірусам на выбарчых участках – паведамляе кампанія Права Выбару.

98174996_2710743665820656_4902465543568621568_n

Фота Іллі Дабратвора

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.