Партыя БНФ » Улады адмовіліся ўключыць вылучэнцаў БНФ у выбарчыя камісіі ў Гародні і ў Бярозе
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Улады адмовіліся ўключыць вылучэнцаў БНФ у выбарчыя камісіі ў Гародні і ў Бярозе

Дададзена 22.05.2020 12:01:28 | 321 праглядаў

Сумесным рашэннем прэзідыума Бярозаўскага раённага Савета дэпутатаў і Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэта 19 траўня была створаная Бярозаўская раённая камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі.

Сябра акруговай камісіі Пятро Андрыевіч выявіў памылкі ў падпісных лістах памочніка прэзыдэнтаУ мэтах прафілактыкі распаўсюджвання каронавірусной інфекцыі пасяджэнне праводзілася ў адсутнасці прадстаўнікоў партыяў, грамадскіх аб’яднаньняў, працоўных калектываў, грамадзянаў. Праўда, з трансляцыі ў запісе самога пасяджэння (працягласцю каля 25 хвілінаў) было відаць, што толькі адзін з удзельнікаў быў у масцы.

На максімальна магчымы склад з 13 сябраў прэтэндавалі 17 вылучэнцаў.

Незалежныя ад уладаў вылучэнцы ў камісію не трапілі.

Сябра партыі БНФ, пенсіянер Анатоль Сахаруша меў вопыт працы ва ўчастковых камісіях. У 2010 годзе быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва. Але не меў вопыту працы ў раённай ВК.

Іншая незалежнаы вылучэнка, пенсіянерка Тамара Шчапёткіна не мела вопыту працы ў складзе выбарчых камісіяў, хоць і мела шматгадовы вопыт назірання ў камісіях рознага ўзроўню і ў міжнародных місіях назірання, і добра ведае Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусі.

Было адмоўлена і другім вылучэнцам ад БРСМ (галоўнай бухгалтарцы Бярозаўскай раённай арганізацыі БРСМ Натальлі Мшар) і Бярозаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў (намесніцы начальніка аддзелу занятасці, кіравання па працы і сацыяльнай абароне Бярозаўскага райвыканкаму Аксане Амельянчук). Першых вылучэнцаў ад гэтых арганізацыяў — супрацоўнікаў Бярозаўскага райвыканкаму Аляксандра Крагеля і Алену Муратаву — уключылі. Вылучэнне другіх прадстаўнікоў ад адной арганізацыі было зробленае, каб абгрунтаваць адмову альтэрнатыўным прэтэндэнтам ад партыі БНФ (на выпадак суду).

Адносна 2015 года склад Бярозаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі абнавіўся на 4 сябра (Н. Вышынская, З. Музыка, І. Рудзь і Л. Цалуйка).

На сумесных пасяджэннях у Драгічынскім (працягвалася каля 8 хвілінаў), Пружанскім (каля 18 хвілінаў), Іванаўскім (менш 8 хвілінаў) і Івацэвіцкім раёнах (каля 18 хвілінаў) на 13 месцаў у складзе раённых выбарчых камісіяў прэтэндавалі па 13 вылучэнцаў – паведамляе кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары“.

У Гародні дыстанцыйна фармаваліся тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі. Ніхто з прадстаўнікоў дэмакратычных партый у іх не трапіў.

Былі арганізаваныя відэатрансляцыі пасяджэнняў прэзідыумаў з гарвыканкаму і аблвыканкаму. Трансляцыя з гарвыканкаму, праўда, была арганізавана кепска – у канцы яна абарвалася, відаць з тэхнічных прычын. Галасаванне па 10 кандыдатурах ў ТВК Кастрычніцкага раёну Гародні назіральнікі і выбарцы не маглі ўбачыць. Фармальна гэта парушэнне выбарчага кодэксу, а менавіта артыкулу 13. Што характэрна, ніякіх тлумачэнняў з боку гарвыканкаму на афіцыйным сайце на гэты конт не з’явілася.

Што характэрна, запісы відэатрансляцый не прадугледжана абавязкова выстаўляць на афіцыйных сайтах. Такім чынам тыя, хто не змог убачыць прамой відэатрансляцыі, не мае магчымасці пазнаёміцца з тым, як фармаваліся камісіі. У некаторых раёнах такія запісы выстаўляюцца на афіцыйныя сайты.

Пасяджэнне ў гарвыканкаме вёў Мечыслаў Гой, а выступала начальнік аддзелу арганізацыйна-кадравай работы Сняжана Кучынская. На пасяджэнні абмяркоўвааліся дзелавыя якасці кандыдатур. Крытэрамі адбору быў «досвед працы ў ранейшых камісіях, камунікабельнасць, цвёрдасць у дасягненні пастаўленых мэтаў».

Трансляцыя па ўтварэнні абласных выбарчых камісій была добрай якасці. Вёў пасяджэнне старшыня аблвыканкаму Уладзімір Краўцоў. Выступаў начальнік аддзелу арганізацыйна-кадравай работы Валерый Клімовіч, які агучваў спісы. Як адзначане назіральнік кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Раман Юргель, з усіх прысутных на пасяджэнні толькі адзін чалавек быў у масцы, сацыяльная дыстанцыя не выконвалася ў паловы тых, хто сядзеў.

Па Гарадзенскай вобласці ўсяго вылучалася ад дэмакратычных партый 4 чалавекі: ад БСДП Грамада – 1 у Гарадзенскую абласную, ад Партыі БНФ – 1 у ТВК Ленінскага раёну Гародні і 1 – у Слонімскую раённную, ад АГП – 1 у абласную, але пакет дакументаў ад АГП не прыйшоў у адпаведны тэрмін. Ніхто з прадстаўнікоў дэмакратычных партыў у склад ТВК у выніку не ўключаны.

Таксама ў склад абласной ТВК вылучаліся па адным прадстаўніку ЛДПБ і КПБ.

Усяго ў абласную ТВК вылучалася 12 чалавек ад праўладных, нібыта грамадскіх арганізацый (Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, Беларускі саюз жанчын, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, ГА “Белая Русь”, Фонд міру, ГА ветэранаў) 1 чалавек – шляхам збору подпісаў. Па словах Рамана Юргеля, у склад абласной ТВК увайшлі бюджэтнікі, галоўны ўрач, педагогі, дырэктары, якія «добрасумленна» працавалі на мінулых выбарах усіх узроўняў.

Прадстаўнік БСДП Грамада не быў уключаны ў абласную ТВК – супраць яго прагаласавалі ўсе прысутныя на пасяджэнні. Не прайшоў туды і прадстаўнік ЛДПБ. А вось прадстаўніца КПБ, дырэктарка кінатэатру “Красная звезда” Жэнні Баглык была абраная.

Такім чынам Гарадзенская абласная ТВК сфармаваная з 13 чалавек. Зацверджаны склад камісіі ў параўнанні з 2015 годам абнавіўся на 7 чалавек, а ў параўнанні з 2019 годам – на 4 чалавекі.

У склад 19 раённых ТВК вылучалася па 13 чалавек на 13 месцаў. А ў склад Гарадзенскай абласной – 16 чалавек на 13 месцаў, у Ленінскай і Кастрычніцкай ТВК вылучалася па 15 чалавек на 13 месцаў. Лішнія вылучэнцы былі дружна і ўпэўнена “адсеяныя” пры галасаванні.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Чэрвень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.