Партыя БНФ » Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў: “Віктар Бабарыка – чалавек сыстэмы”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў: “Віктар Бабарыка – чалавек сыстэмы”

Дададзена 24.05.2020 3:25:35 | 239 праглядаў

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў мяркуе, што «Віктар Бабарыка – чалавек сістэмы».

Банкіра Віктара Бабарыку, які сабраў у сваю ініцыятыўную групу больш за 8 тысяч чалавек, называюць «цяжкавагавіком» і «рэальным канкурэнтам» для дзеючага кіраўніка Беларусі. На што ў выніку можа разлічваць спадар Бабарыка? Пра гэта Беларускае Радыё Рацыя запыталася ў лідэра Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.

Рыгор Кастусёў (2)Рыгор Кастусёў: Найперш хачу сказаць, што ў мяне не вельмі добрае стаўленне да людзей, якія дазваляюць сабе рабіць неадназначныя і недарэчныя заявы, якія тычацца роднай мовы ці незалежнасці Беларусі. Мне такія асобы абсалютна нецікавыя.

Радыё Рацыя: Але ці мае чалавек шанцы перамагчы на гэтых выбарах Лукашэнку, які правіць краінай ужо больш за 25 гадоў?

Рыгор Кастусёў: Пры сённяшняй сістэме выбараў няма ніводнага шанца. Выбарчая кампанія ёсць, а выбараў няма. Калі не лічаць галасы, то пра якую канкурэнцыю і «рэальных канкурэнтаў» можна казаць?Але многія нават мае знаёмыя чамусьці проста ў захапленні ад кандыдатуры банкіра, не зважаючы на тыя крокі, што ён рабіў раней.

Думаю, калі паступіць рэальная пагроза для спакою і фінансавага дабрабыту многіх кандыдатаў, яны першымі ж паедуць віншаваць Лукашэнку з чарговай перамогай. Мяркую, гэта людзі адной сістэмы і не варта ад іх чакаць вялікіх подзвігаў на карысць нашай краіны.

Гэта спектакль, якія разыгрываецца Адміністрацыяй прэзідэнта на карысць кіраўніка Беларусі. Пра шанцы на перамогу іншых кандыдатаў нават не варта казаць

- сказаў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Ліпень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.