Партыя БНФ » Актывіст БНФ Максім Губарэвіч: “Кампанія 2020 – кампанія з сюрпрызамі”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Актывіст БНФ Максім Губарэвіч: “Кампанія 2020 – кампанія з сюрпрызамі”

Дададзена 28.05.2020 12:01:06 | 307 праглядаў

Гарадзенскі грамадскі дзеяч, былы кандыдат ў дэпутаты беларускага парламента, сябра Партыі БНФ Максім Губарэвіч лічыць, што выбарчая кампанія 2020 года ў перыяд пандэміі каронавірусу мае свае асаблівасці.

Пра гэта ён паведаміў у камэнтары Беларускаму Радыё Рацыя:

Максім Губарэвіч - БНФ– Стаўленне да гэтай кампаніі вельмі стрыманае. Па-першае, гэта і эпідэміялагічная сітуацыя. Не вельмі добра збіраць подпісы ў такой сітуацыі, бо гэта пагроза прамая жыццю людзей і здароўю. Па-другое, тое, што ўлады, нягледзячы на эпідэмію абвясцілі выбарчую кампанію, сведчыць пра тое, што сітуацыя ў эканоміцы і ў грамадстве вельмі напружаная. Яны хочуць вельмі хутка правесці гэту кампанію, бо далей можа быць яшчэ горш.

Губарэвіч лічыць, што у 2020 годзе ў палітыцы мы ўбачым новыя твары, аднак гэта не прывядзе да змены палітычнай сітуацыі:

– Гэта кампанія будзе вельмі адрознівацца ад мінулых. Будзе шмат сюрпрызаў, з’явяцца новыя лідары, новыя асобы. І мажліва, што гэта будзе перадапошняя выбарчая кампанія для гэтай улады. Я думаю, што яшчэ хопіць адміністрацыйнага рэсурса, каб гэты раз выцягнуць гэтыя выбары па старым сцэнары. Але наступныя выбары сапраўды могуць стаць вырашальнымі для сённяшняга прэзідэнта.

Максім Губарэвіч сёлета не ўваходзіць у каманды кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах, але прымае актыўны ўдзел у гарадзенскім валанцёрскім руху.

Ліпень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.