Партыя БНФ » Намеснік старшыні БНФ Вадзім Cаранчукоў: “Выбарчая кампанія мусіць быць перанесеная”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намеснік старшыні БНФ Вадзім Cаранчукоў: “Выбарчая кампанія мусіць быць перанесеная”

Дададзена 29.05.2020 12:03:19 | 436 праглядаў

Намеснік старшыні Партыі БНФ і кіраўнік гарадзенскай арганізацыі БНФ Вадзім Саранчукоў лічыць, што ладзіць выбары ў перыяд пандэміі каронавіруса – гэта злачынства.

Вадзім Саранчукоў Знак Івашкевіча 2019– Праводзіць выбарчую кампанію не толькі немагчыма, але гэта з’яўляецца злачынствам. Менавіта такое рашэнне прыняў Сойм партыі БНФ. Мы разглядаем сённяшнюю эпідэміялагічную сітуацыю як вельмі складаную. Ні пра якое плато, ні пра якія дасягненні піку на сённяшні дзень гаворкі няма. Таму адпраўляць людзей збіраць подпісы – гэта не проста недапушчальна, але фактычна злачынства. Таму я абсалютна перакананы, што кампанія павінна быць перанесеная на больш спрыяльны эпідэміялагічны час і стан 

- сказаў намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў у камэнтары Беларускаму Радыё Рацыя.

На думку Вадзіма Саранчукова, кандыдаты мусяць адмовіцца ад кантактаў з людзьмі, і не ўдзельнічаць у гэтай кампаніі:

– Усе, хто заяўляе, што ён адказны беларускі палітык, павінны адмовіцца ад шырокіх кантактаў з людзьмі дзеля захавання бяспекі, дзеля здароўя гэтых самых людзей. Таму я асабіста заклікаў бы ўсіх прэтэндэнтаў, якія хацелі б вылучацца, не ўдзельнічаць у гэтай кампаніі.

У Гародні большасць грамадскіх дзеячаў і палітыкаў уваходзяць у грамадскі рух дапамогі гарадзенскім медыкам, да якога можна далучыцца праз тэлеграм-канал https://t.me/k28chat.

 

Ліпень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.