Партыя БНФ » Бярозаўскі суд адхіліў скаргу аб неўключэнні Тамары Шчапёткінай у склад раённай выбарчай камісіі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Бярозаўскі суд адхіліў скаргу аб неўключэнні Тамары Шчапёткінай у склад раённай выбарчай камісіі

Дададзена 28.05.2020 3:01:59 | 344 праглядаў

У судзе Бярозаўскага раёна адбылося пасяджэнне, на якім выбаршчыкі абскарджвалі неўключэнне журналісткі і сябры БНФ Тамары Шчапёткінай у склад раённай выбарчай камісіі.

img_7904Выбаршчыкі сваімі подпісамі шляхам падачы заявы вылучалі Шчапёткіну ў камісію, але ў які раз запар яна туды не трапіла. Падстава – адсутнасць досведу працы ў камісіі.

Суд праходзіў у памяшканні тарнага завода за горадам. Ён там размешчаны часова ў сувязі з рамонтам будынку суда.

Пасяджэнне вяла старшыня суда Наталля Вакульчык, прычым па-беларуску. Яна задаволіла хадайніцтва адной з заяўніц скаргі, каб у Тамары Шчапёткінай была магчымасць азнаёміцца з матэрыяламі вылучэння ў склад Бярозаўскай раённай камісіі: пратаколамі сходаў адпаведных структур палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў, заявамі грамадзянаў – і ўласнаручна зрабіць фотакопіі гэтых матэрыялаў.

Аднак у задавальненні самой скаргі суддзя адмовіла. Цікава, што на пасяджэнні прысутнічаў галоўны спецыяліст юрыдычнага аддзела райвыканкама Андрэй Бяласік.

Паводле “Радыё Рацыя”, у судзе ён сказаў, што ўсё было зроблена правільна:  “Я лічу, што парушэння выбарчага заканадаўства не было. Не маю кампетэнцыі адказаць, дзе вам набыць вопыт”.

Пры гэтым пры фарміраванні камісіі было адмоўлена не толькі Тамары Шчапёткінай, але і сябру БНФ Анатолю Сахарушку, які меў досвед працы ва ўчастковых камісіях.

sud_biaroza_tvk

img_7877

Ліпень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.