Партыя БНФ » Ілля Дабратвор: “Зараз няма вялікага градуса пратэстнага патэнцыяла”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Ілля Дабратвор: “Зараз няма вялікага градуса пратэстнага патэнцыяла”

Дададзена 31.05.2020 12:21:25 | 385 праглядаў

Сябра Партыі БНФ Ілля Дабратвор распавёў карэспандэнту Беларускага Радыё Рацыя, чаму некаторым прэтэндэнтам на прэзідэнцкую пасаду трэба пазбавіцца ружовых акуляраў.

Ільля Дабратвор белпартызанУ сацыяльных сетках некаторыя абураюцца прапановай блогера Сяргея Ціханоўскага, які як быццам выказаўся так: маўляў, патрэбен атрад жанчын, які будзе супрацьстаяць АМАПу, калі сілавікі пачнуць разганяць людзей. Блогер мяркуе, што АМАПаўцы дакладна не будуць біць жанчын.

Ілля Дабратвор: Не ведаю, ці дакладна такая ініцыятыва належыць Ціханоўскаму, але не варта ўсур’ёз успрымаць гэтую інфармацыю. Тыя, хто не першы год маюць досвед у палітыцы, добра ведаюць нашу ўладу, сілавікоў і разумеюць, што ніякія жанчыны не стануць перашкодай для таго, каб АМАПаўцы прымянілі сілу.

Сілавікам, якім даюць загад на жорсткія дзеянні, абсалютна без розніцы, хто перад імі – мужчыны альбо дзяўчаты. Можна ўспомніць, як АМАПавец ударыў Святлану Завадскую, і яна да гэтага часу не дабілася, каб вінаваты быў пакараны.

На ўсіх акцыях пратэсту людзей лупілі без разбору. Ды і ўвогуле, я не лічу беларусаў нейкімі арабскімі тэрарыстамі, якія гоняць жанчын наперадзе сябе. Калі мне патрэбна выйсці на пратэст, то зраблю гэта сам, а не буду хавацца за спіной жонкі.

Радыё Рацыя: Масавыя пратэсты падчас выбараў – гэта рэальнасць?

Ілля Дабратвор: Мне падаецца, што зараз няма вялікага градуса пратэстнага патэнцыяла. Я параўноўваю Ціханоўскага з Махно. Пан-атаман прыехаў, сабраў нейкую частку сваіх паплечнікаў, затым з’ехаў і ўсе разышліся. У Сяргея Ціханоўскага няма арганізацыі і няма структуры. А пратэсты, калі мы ўзгадаем 2010 год, гэта найперш была арганізацыя.

Калі казаць пра пратэсты, то Мікалай Статкевіч напачатку збіраў па некалькі тысяч чалавек, а зараз на яго акцыях – 200-300 прысутных. Мяркую, Ціханоўскі ідзе тым жа шляхам.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Ліпень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.