Партыя БНФ » Суды ў Віцебску: з Аляксандра Ільінца – штраф у 675 рублёў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Суды ў Віцебску: з Аляксандра Ільінца – штраф у 675 рублёў

Дададзена 01.06.2020 12:04:35 | 436 праглядаў

У Віцебску працягваюцца суды над удзельнікамі акцыяў правтэсту, якія былі арганізаваныя прыхільнікамі блогера Сяргея Ціханоўскага.

29 траўня суд Кастрычніцкага раёну Віцебску аштрафаваў на 30 базавых велічынь адміністратарку Тэлеграм-каналу «Краіна для жыцця» Юлію Барсукову ўсяго за адно паведамленне ў чаце.

Актывіст БНФ  Аляксандр Ільінец быў пакараны штрафам у памеры 25 базавых велічынь за ўдзел у сустрэчы з Ціханоўскім 30 красавіка.

Справу Юліі Барсуковай разглядаў суддзя Уладзімер Царыкаў. Паводле міліцэйскага пратаколу, 7 траўня віцяблянка апублікавала ў Тэлеграм-чаце «Страна для жизни» паведамленне з заклікам прыйсці 10 траўня на плошчу Леніна ў Воршы, каб зладзіць масавае мерапрыемства. На думку міліцыянтаў – несанкцыянаванае. Тым самым Барсукова парушыла заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (ч.1 арт. 23.34 КаАП).

Як паведамляе “Віцебская Вясна”, Юлія Барсукова віны не прызнала, хоць і не адмаўляла таго, што магла размясціць такое паведамленне ў чаце. У якасьці адзінага доказу яе вінаватасці міліцыянты прыклалі да справы раздрукоўку скрына з паведамлення ў Тэлеграме. Суддзі Царыкаву гэтага было дастаткова, каб прызнаць жанчыну вінаватай і пакараць яе штрафам у памеры 30 базавых велічынь (810 рублёў).«Гэта ня суд, а судзілішча! Паказальнае запалохванне грамадзянскай супольнасці Беларусі», – сказала на судзе Юлія Барсукова.

Аляксандр ІльінецУ той жа дзень, 29 траўня, суд Чыгуначнага раёну Віцебску (суддзя Алена Грабянчук) аштрафаваў актывіста БНФ Аляксандра Ільінца на 25 базавых велічынь (675 рублёў), прызнаўшы яго вінаватым у правапарушэнні па тым жа артыкуле 23.34 КаАП. Паводле суду, віна мужчыны была ў тым, што 30 красавіка ён узяў удзел у стрыме блогера Ціханоўскага.

Нагадаем, 11 траўня той самы суд пакараў Ільінца 5 суткамі арышту за «кармленне галубоў» у Віцебску.

«Яны робяць так. Людзям, хто мала актыўны, даюць папярэджанне. Больш-менш актыўныя – штраф 20 і больш базавых. Хто моцна актыўны – даюць суткі», – кажа сябра партыі БНФ Аляксандр Ільінец у камэнтары тэлеканалу Белсат.

Ліпень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.