Партыя БНФ » Сябра Сойму БНФ Вітольд Ашурак аштрафаваны за экалягічны пікет
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сябра Сойму БНФ Вітольд Ашурак аштрафаваны за экалягічны пікет

Дададзена 02.06.2020 10:02:55 | 823 праглядаў

Суд Лідскага раёна 1 чэрвеня пакараў штрафам сябру сойма Партыі БНФ Вітольда Ашурка за парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

aux-head-1587916481-20200426_szklowata_360Вітольд Ашурак выступаў супраць пабудовы новага цэху шклаваты ў мястэчку Бярозаўка Лідзкага раёну.Жыхара Лідчыны  аштрафавалі на 945 рублёў за ягоны пратэст супраць новага цэху шклаваты ў мястэчку Бярозаўка Лідзкага раёну.

Суд Лідзкага раёну вынес рашэньне 1 чэрвеня. Ён прызнаў Ашурка вінаватым у парушэньні парадку правядзеньня масавага мерапрыемства (ч. 3 арт. 23.34 КаАП Беларусі).

Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», Вітольд Ашурак выйшаў на адзіночны пікет у Бярозаўцы 26 красавіка у 34-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У руках ён трымаў плякат з надпісам «Шклавата — наш Чарнобыль». Пікет трываў пад прахадной каля 15 хвілінаў. Да заводу была выкліканая міліцыя, якая тым не менш не перашкаджала правядзеньню акцыі, а таксама не забірала на працягу 40 хвілінаў плакат, які быў пакінуты каля заводу.  Судовае пасяджэньне пачалося 26 траўня, аднак было перанесенае  на 1 чэрвеня, для больш дэталёвага вывучэньня матэрыялаў адміністрацыйнай справы.

«Гэта ня спыніць пратэстаў супраць экалягічна шкоднай вытворчасьці», — сказаў пасьля выраку Вітольд Ашурак.

Гэта не першая акцыя Вітольда Ашурка супраць вытворчасці шклаваты, у 2016 годзе актывіст атрымаў штраф у 20 базавых велічынь за аналагічны пікет.

З 2010 года жыхары Бярозаўкі выступаюць супраць шкоднай вытворчасці ў горадзе.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.