Партыя БНФ » Рыгор Кастусёў тлумачыць, чаму Партыя БНФ адмовілася ад удзелу ў выбарах
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгор Кастусёў тлумачыць, чаму Партыя БНФ адмовілася ад удзелу ў выбарах

Дададзена 05.06.2020 12:02:15 | 379 праглядаў

Партыя БНФ адмовілася ад удзелу ў выбарах – паведамляе сваім слухачам Беларускае Радыё Рацыя. Такое рашэнне было прынятае Соймам БНФ ў сувязі з пандэміяй.

Рыгор Кастусёў (2)Але Партыя БНФ не адмовілася ад назірання за выбарчым працэсам, кажа кіраўнік партыі Рыгор Кастусёў:

– Падыходы да захавання здароўя і жыцця людзей больш важная пазіцыя, чым удзел у выбарчай кампаніі. Будзем назіраць за правільнасцю правядзення выбарчай кампаніі, за правільнасцю захавання мераў па недапушчэнні заражэння людзей каронавірусам.

Паводле Рыгора Кастусёва, яны насцярожана ставяцца да большасці прэтэндэнтаў у кандыдаты, якія не маюць нацыяльнага стрыжня, які неабходна мець кандыдату ў прэзідэнты:

Адсутнасць гэтага нацыянальнага стрыжня і паўплывала на тое, што Партыя БНФ вырашыла не падтрымліваць ніводнага кандыдата. 

Па выніках абмеркаваньня Сойм БНФ прыняў палітычную заяву “Уцягваць людзей ў выбарчае махлярства падчас пандэміі – падвойнае злачынства“.

Нагадаем, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца праз два месяцы, 9 жніўня. На дадзеным этапе ідзе збор подпісаў у падтрымку вылучэньня кандыдатаў у прэзыдэнты.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Ліпень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.