Партыя БНФ » Валерыя Рабцава затрымалі, дома застаўся непаўнагадовы сын з інваліднасцю
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Валерыя Рабцава затрымалі, дома застаўся непаўнагадовы сын з інваліднасцю

Дададзена 08.06.2020 1:40:20 | 274 праглядаў

У пятніцу 5 чэрвеня міліцыянтамі быў затрыманы абаронца Курапат і сябра Партыі БНФ Валеры Рабцаў. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянавам масавым мерапрыемстве.

Валер Рабцаў 2020Да суда актывіста змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Пры гэтым у Валерыя Рабцава на ўтрыманні ёсць непаўнагадовае дзіцё з інваліднасцю. Зараз за ім даглядае брат Валерыя.

Праваабаронца з Праваабарончага цэнтру “Вясна” Аляксей Лойка накіраваў заяву ў ГУУБ МУС аб тым, што ў дачыненні да Валерыя Рабцава і яго непаўналетняга сына Дзмітрыя , які мае інваліднасць, здзяйсняюцца супрацьпраўныя дзеянні.

“Частка 2 артыкула 6.7 КаАП забараняе ўжываць арышт да адзінокіх бацькоў (Валерый адзін выхоўвае дзіця), якія маюць на ўтрыманні непаўналетніх дзяцей або дзяцей з інваліднасцю. Кожны раз пры затрыманні Валерый інфармуе ахоўнікаў парадку аб тым, што ён адзін ажыццяўляе дагляд дзіцяці і яго затрыманне, як правіла, не доўжыцца больш за тры гадзіны”,падкрэсліў праваабаронца.

Абноўлена: 8 чэрвеня спадара Рабцава пачали судзіць у судзе Заводзкага раёна Менску – да гэтага ён тры дні знаходзіўся ўжо за кратамі без суда. Распавядае сам арыштаваны:

- Сёння мяне судзіў суд Заводскага раёна горада Мінска па артыкуле 23. 34 частка 3, за тое што я нібыта 31 траўня браў удзел у несанкцыянаваным мітынгу каля Камароўскага рынку ў горадзе Мінску. З якіх гэта часоў для ўладаў пікеты па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь сталі несанкцыянаванымі мітынгамі? Усё рэгламентуецца выбарчым кодэксам або ў нас усё рэгламентуецца пасылам найжорсткага гаранта? Суд Заводскага раёна вырашыў працягнуць пасяджэнне заўтра (9 чэрвеня) ў 11: 00. Я быў затрыманы 5 чэрвеня, на мяне быў складзены пратакол  і потым мяне накіравалі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў. Па факце ў ЦІПе я правёў тры дні.

павестка

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Ліпень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.