Партыя БНФ » Гарадзенскі актывіст БНФ: “сярод кандыдатаў не будзе ні Віктара Бабарыкі, ні Валерыя Цапкалы”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Гарадзенскі актывіст БНФ: “сярод кандыдатаў не будзе ні Віктара Бабарыкі, ні Валерыя Цапкалы”

Дададзена 10.06.2020 12:01:42 | 376 праглядаў

Гарадзенскі грамадскі дзеяч, сябра Партыі БНФ Максім Губарэвіч лічыць, што ўзрастанне рэпрэсій сёлета будзе залежыць ад вулічнай актыўнасці:

Hubarevic– Тут усё будзе залежыць ад вулічнай актыўнасці людзей. Калі вулічная актыўнасць будзе працягвацца, будзе нарастаць, нягледзячы на тое, зарэгіструюць дэмакратычных кандыдатаў ці не. Я думаю рэпрэсіі будуць таксама павялічвацца. Калі ўлада на пачатку выбараў баіцца, то далей, я думаю, стан будзе толькі больш нервовы. Што тычацца далейшага сцэнару, калі вулічная актыўнасць будзе збіта, то ўлады паспрабуюць правесці псеўдадэмакратычныя выбары, на якія пакінуць аднаго-двух бяспечных для сябе кандыдатаў.

Ён упэўнены, што сярод кандыдатаў не будзе ні Віктара Бабарыкі, ні Валерыя Цапкалы:

– Падзеі паказваюць на тое, што ні Бабарыку, ні Цапкалу, ні тым больш Ціханоўскую не зарэгіструюць. На дадзены момант гэта тры кандыдаты, якія прыцягваюць да сябе найбольшую ўвагу, як звычайных людзей, так і наменклатуры, прадстаўнікоў бізнесу, увогуле ўсіх, хто мае пратэстныя настроі. Хутчэй за ўсё будуць зарэгістраваныя кандыдаты з дэмакратычнымі поглядамі, якія знаходзяцца ў другім эшалоне, якія не прыцягваюць такой увагі, не маюць каманды і не змогуць быць тым каталізатарам, дзякуючы якому людзі выйдуць на вуліцу. 

Сёлета Максім Губарэвіч не ўдзельнічае ў палітычнай кампаніі – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя

Жнівень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.