Партыя БНФ » Актывіст БНФ ў Менску асуджаны да буйнога штрафу за пікет
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Актывіст БНФ ў Менску асуджаны да буйнога штрафу за пікет

Дададзена 10.06.2020 3:14:33 | 341 праглядаў

Актывіста Партыі БНФ Валера Рабцава пакаралі штрафам у памеры 40 базавых велічынь (1080 беларускіх рублёў).

Валер РабцаўТакое рашэнне вынес суд Заводскага раёна дзевятага чэрвеня – паведамляе Праваабарончы цэнтар “Вясна”. Суд прызнаў, што Рабцаў браў удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (частка 3 артыкула 23.34 КаАП)  31 траўня каля Камароўскага рынку ў Мінску. Менавіта там праводзіліся шматлікія пікеты ініцыятыўных груп альтэрнатыўных кандыдатаў.

“З якіх гэта часоў для ўладаў пікеты па зборы подпісаў у падтрымку кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь сталі несанкцыянаванымі мітынгамі? Усё рэгламентуецца выбарчым кодэксам або ў нас усё рэгламентуецца пасылам жорсткага гаранта?”напісаў Валер Рабцаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Актывіст быў затрыманы пятага чэрвеня. Пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні на яго склаў старэйшы лейтэнант міліцыі Заводскага РУУС Аляксандр Бумай, а сярод сведак — супрацоўнікі органаў Максім Цюшкевіч і Мікіта Майсейчанка.

Тры дні пасля затрымання і ў чаканні суда Валер Рабцаў правёў у ЦІПе, у той час як дома застаўся непаўнагадовы сын з інваліднасцю, які знаходзіцца на яго ўтрыманні.

У панядзелак, восьмага чэрвеня, распачатае судовае паседжанне над актывістам было перанесена на дзевятага чэрвеня.

Сам Рабцаў называе складзены на яго пратакол “сфальсіфікаваным”.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Ліпень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.