Партыя БНФ » Павал Дайлід: Сеціва як пляцоўка для дыскурсу і распаўсюду альтэрнатыўнай інфармацыі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Павал Дайлід: Сеціва як пляцоўка для дыскурсу і распаўсюду альтэрнатыўнай інфармацыі

Дададзена 14.06.2020 12:38:00 | 348 праглядаў

Незалежныя сайты і асабліва іх чаты сталі для простых людзей тымі пляцоўкамі, дзе можна выказаць свае набалелыя думкі, задаць пытанні і атрымаць на іх адказы.

Бывае там досыць горача, за што даводзіцца баніць. Паколькі сходзяцца людзі рознага інтэлектуальнага ўзроўню, кажа рэдактар аднаго з такіх сайтаў “1 рэгіён”, сябра БНФ Павел Дайлід:

дайлід-фота– Асноўная палітычная падзея, якая адбываецца ў краіне, – гэта выбарчая кампанія. І ўсе гэтыя падзеі, пікеты, нашыя трансляцыі, якія робіць сайт, таксама глядзяць добра. Гэта ўсё абмяркоўваецца – затрыманні, сама выбарчая кампанія. Да выбараў асноўнай тэмай быў каронавірус. Ён і зараз не сыходзіць з павесткі дня. 

Па словах Паўла Дайліда, на жаль, з камерцыйнай прычыны сайт рускамоўны. На беларускамоўны варыянт пакуль няма сродкаў. Дарэчы, і рускамоўны варыянт не самаакупаемы, хаця мае апошнім часам амаль мільён наведвальнікаў, існуе за кошт прыватнай газеты “Ганцавіцкі час”.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Жнівень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.