Партыя БНФ » Рада БНР запатрабавала вызваленьня ўсіх палітзьняволеных
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рада БНР запатрабавала вызваленьня ўсіх палітзьняволеных

Дададзена 17.06.2020 12:01:48 | 491 праглядаў

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі рашуча асуджае арышты палітыкаў і грамадзкіх актывістаў у Беларусі, якія адбываюцца цягам абвешчанай кампаніі па выбарах Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

Рада БНР патрабуе неадкладна вызваліць усіх незаконна затрыманых асобаў, у тым ліку Паўла Севярынца, Мікалая Статкевіча, Эдуарда Пальчыса, Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Маслоўскага, Уладзімера Цыгановіча, Максіма Вінярскага, Міколу Качурца.

палітвязеньАрышты, ператрусы, разгон акцый у падтрымку кандыдатаў, альтэрнатыўных дзеючаму прэзыдэнту Аляксандру Лукашэнку, зьяўляюцца парушэньнем агульнапрынятых дэмакратычных стандартаў, а таксама дзеючага законадаўства Рэспублікі Беларусь.

Спасылаючыся на сваю заяву ад 15 траўня 2020 г., Рада БНР яшчэ раз заяўляе, што ў Беларусі на сёньняшні дзень адсутнічаюць умовы для правядзеньня свабодных і сумленных дэмакратычных выбараў Прэзыдэнта. Падзеі, што адбыліся цягам месяца ад той заявы, выразна пацьвердзілі, што дзеючая ўлада мае намер злоўжываць сілавымі структурамі і дзяржаўным апаратам на карысьць кандыдата Аляксандра Лукашэнкі, які незаконна займае пасаду Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь і ня мае законнага права вылучаць сваю кандыдатуру на гэтых выбарах.

Рада БНР заклікае міжнародную супольнасьць аказаць увесь магчымы ціск на ўлады Рэспублікі Беларусь дзеля забесьпячэньня абароны правоў чалавека, вяршэнства права і дэмакратыі ў Беларусі.

Рада БНР заклікае беларускае грамадзтва ўстаць на абарону актывістаў, якія ахвяруюць сваёй свабодай дзеля дэмакратыі ў Беларусі.

Рада БНР паўторна заклікае ўлады Рэспублікі Беларусь да правядзеньня адкрытых і сумленных дэмакратычных перавыбараў у органы ўлады ўсіх узроўняў, якія адбыліся б пад міжнародным назіраньнем і ў поўнай адпаведнасьці з агульнапрызнанымі дэмакратычнымі стандартамі.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.