Партыя БНФ » Кіраўнік Слонімскай арганізацыі БНФ: “Павел Севасцьян: За фальсіфікацыю выбараў будуць адказваць тыя, хто ў камісіях”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Кіраўнік Слонімскай арганізацыі БНФ: “Павел Севасцьян: За фальсіфікацыю выбараў будуць адказваць тыя, хто ў камісіях”

Дададзена 16.06.2020 10:59:45 | 331 праглядаў

Слонімскай гарадской арганізацыяй Грамадскага аб’яднання БНФ „Адраджэньне ” ва ўчастковыя выбарчыя камісіі горада Слоніма вылучана 8 сябраў, а Алесь Масюк вылучаны яшчэ і шляхам падачы заявы ад грамадзян.

Павал Севасьцян (2)Сябра Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл і кіраўнік Слонімскай арганізацыі БНФ Павал Севасцьян сказаў, што вылучэнне адбылося дзеля таго, каб слонімцы маглі, у выпадку іх уключэння ў камісіі, забяспечыць сумленныя выбары, а таксама кантраляваць, як выконваюцца захады бяспекі на выбарчых участках ва ўмовах пандэміі каронавіруса:

- “Але, на маю думку, ніхто з сябраў не будзе ўключаны ў склад выбарчых камісіяў. Як гэта было і на ўсіх мінулых выбарах. Аднак, гэта будзе важным аргументам для грамадства, што выбары будуць недэмакратычнымі і несправядлівымі, бо ўчастковыя выбарчыя камісіі – найважнейшая структура ў выбарчым працэсе. Менавіта яны вядуць падлік галасоў па бюлетэнях, астатнія камісіі падсумоўваюць лічбы пратаколаў участковых выбарчых камісій. Хаця сёлетнія выбары, у параўнанні з ранейшымі, будуць іншыя, і за фальсіфікацыю выбараў у райцэнтрах адказнасць кладзецца на кіраўнікоў участковых выбарчых камісій і тых, хто ў камісіях”, – адзначыў Павал Севасцьян са Слоніма.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Жнівень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.