Вылучэньне ў выбарчыя камісіі – да 21 чэрвеняДададзена 18.06.2020 2:01:45 | 712 праглядаў Да 21 чэрвеня адбываецца вылучэньне прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій. Запрашаем сябраў БНФ падаваць звесткі для вылучэньня ад арганізацыйных структур партыі і руху.
Сябрам Партыі БНФ і ГА БНФ “Адраджэньне”, якія жадаюць патрапіць у выбарчыя камісіі, трэба зьвярнуцца ва ўправу БНФ на мэйл uprava@narodny.org. У лісце трэба пазначыць наступныя звесткі: - прозвішча, імя, імя па бацьку - дату нараджэньня - месца працы і пасаду - месца жыхарства - кантактны тэлефон - участак куды жадаеце вылучацца (калі ёсьць) з пазначэньнем населенага пункта (раёна). Асобы, якія пакуль не з’яўляюцца сябрамі Партыі БНФ, могуць да 21 чэрвеня заявіць пра жаданьне быць вылучанымі ва ўчастковую камісію - праз форму на сайце “Права выбару”, альбо - даслаўшы да 21 чэрвеня заяву на ўступленьне ў БНФ паводле вызначнай формы на адрас uprava@narodny.org.
|
|
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.
|