Супольная заява дэпутатаў Еўрапарламента: “У Лукашэнкі ёсць два шляхі”Дададзена 19.06.2020 12:29:30 | 517 праглядаў Сябры Еўрапейскага парлямента Андрус Кубілюс, Анна Фотыга, Міхаэль Галер, Анджэй Вітальд Галіцкі, Сандра Кальніетэ, Мірыям Лексман, Зігрфрыд Мурэсан, Радаслаў Сікорскі, Віола фон Крамон-Таўбадэль выступілі з заявай aдносна апошніх падзей у Беларусі.
Пасля 26 гадоў кіравання А. Лукашэнкі ў краіне, якая зараз пакутуе ад пандэміі і эканамічных нягод, людзі хочуць сапраўдных зменаў — гэта ясны сігнал, які грамадзянская супльнасць дасылае А. Лукашэнку і сябрам Беларусі ў Еўропе.
Змены могуць азначаць змену кіраўніцтва, але ж яны могуць азначаць і змену палітыкі, якую праводзяць людзі ва ўладзе.
З набліжэннем прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі мы назіраем, як ніколі раней, высокую заангажаванасць грамадзянскай супольнасці ў падтрымку прэтэндэнтаў на кандыдатаў у прэзідэнты, што ёсць альтэрнатыўнымі А. Лукашэнку. Маецца ясна бачны падзел паміж тымі, хто хоча падтрымліваць status quo, і тымі, хто прагне раэльных пераменаў. Таму 9 жніўня беларускіх народ можа зрабіць сапраўды стратэгічны выбар: працягваць як раней або абраць шлях разумных зменаў. Абодва рашэні беларускага народа будуць аднолькава легітымнымі і будуць аднолькава паважацца пры ўмове, што яны будуць прынятыя на вольных і сумленных выбарах. Аднак магчымасць для беларускага народа зрабіць выбар на такіх вольных і сумленных выбарах у значнай ступені залежыць ад рашэння А. Лукашэнкі. Хопіць ў яго мудрасці прыслухацца да патрабаванняў сваіх суграмадзян, ці ён прыме рашэнне падавіць надзеі на любыя перамены пры дапамозе недэмакратычных адміністратыўных сродкаў ці нават сілы. У выпадку, калі А. Лукашэнка абярэ першую опцыю і парупіцца прадэманстраваць, што ён чуе патрабаванне людзей наконт пераменаў, для яго будзе дастаткова прытрымлівацца некалькіх базавых прынцыпаў:
Гэта таксама створыць умовы для ЕС, каб адкрыць для Беларусі доступ да дадатковых выгодаў супрацы з ЕС у рамках Усходнягя Партнерства і да падтрымкі, якая Беларусі тэрмінова патрэбныя ў гэтыя беспрэцедэнтныя часы, калі краіна пакутуе ад пандэміі і яе эканамічных наступстваў. З іншага боку, калі А. Лукашэнка зноў праігнаруе голас сваіх суграмадзян, як гэта было раней, і абярэ зноў другую опцыю, то бок адмовіць у праве вольнага выбару праз адміністратыўныя маніпуляцыі або нават праз сілу, мы зробім усё магчымае для забяспячэння адказу дэмакратычнай садружнасці ў выглядзе найбольш жорсткай рэакцыі ў дачыненні асабіста да А. Лукашэнкі, яго палітычнага атачэння і рэпрэсіўных структураў.
А. Лукашэнка павінен разумець, што ЕС не будзе патураць такім дзеянням і яны павінны і будуць мець наступствы, уключаючы магчымыя адрасныя санкцыі супраць групаў, фізічных і юрыдычных асобаў, а таксама паўплываюць на рашэнні ЕС адносна фінансавай падтрымкі Беларусі, уключна з пакетам падтрымкі ўстойлівага развіцця. Мы спадзяемся, што гэтым разам гэта не спатрэбіцца.
Тыя, хто чуюць і рэалізуюць патрабаванні, пацвярджаюць, што яны маюць мудрасць дзяржаўнага дзеяча. Інакш яны вымушаныя плаціць за наступствы сваіх дзеянняў. Беларусь моцная і важная еўрапейская дзяржава. Моцныя дзяржавы не баяцца зменаў. Зменаў баяцца толькі слабыя», — адзначаюць дэпутаты Еўрапарламента. Пераклад сайта NN.by |
|
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.
|