Партыя БНФ » “Апранайся па-беларуску, дзетка!” – Моладзь БНФ ладзіць конкурс ідэяў: дэдлайн прыёму заявак – 5 ліпеня
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


“Апранайся па-беларуску, дзетка!” – Моладзь БНФ ладзіць конкурс ідэяў: дэдлайн прыёму заявак – 5 ліпеня

Дададзена 23.06.2020 10:20:40 | 540 праглядаў

Моладзь БНФ разам з ініцыятывай “Апранайся па-беларуску, дзетка!” ладзіць конкурс ідэй для дзіцячай вопраткі.

На конкурс прымаюцца малюнкі з тэкстам, ідэі дызайнерскіх рашэнняў для дзіцячых цішотак, якія напоўненыя беларускім кантэкстам (выкананыя на беларускай мове ці грунтуюцца на беларускіх нацыянальна-культурных з’явах).

Асаблівую перавагу будцць мець ідэі, якія перрадольваюць гендэрныя стэрэатыпы накшталт “машынка для хлопчыка” і “адзінарожак для дзяўчынкі”.

Па вынiках конкурса журы абярэ трох пераможцаў, якiя атрымаюць прызы, а паводле іх ідэяў будуць вырабленыя цiшоткi для розыгрышу сярод бацькоў маленькiх беларусаў ды беларусачак. Дызайнерскія прапановы і ідэі, не ўвасобленыя ў гатовых малюнках, таксама прымаюца да разгляду – ім будзе дадзеная мастацкая апрацоўка.

Падрабязней пра ўмовы конкурса можна прачытаць тут:

Увага: дэдлайн прыёму заявак працягнуты! Ідэі і малюнкі ў любой форме прымаюцца да 5 ліпеня на мэйл dzietkam@gmail.com. Конкурс ладзiцца у межах кампанii «Зробiм лепш 2020» пры падтрымцы Асамблеi НДА.

Апранайся па-беларуску

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.