Партыя БНФ » Мясцовыя аргструктуры БНФ вылучылі 194 прадстаўнікі ў склад участковых камісій
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Мясцовыя аргструктуры БНФ вылучылі 194 прадстаўнікі ў склад участковых камісій

Дададзена 23.06.2020 7:39:21 | 528 праглядаў

Мясцовыя аргструктуры Партыі БНФ і Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне” вылучылі 194 прадстаўнікі у склад участковых выбарчых камісій.

Выніковая палітычная ацэнка ўмоваў правядзеньня парлямэнцкіх выбараў 2012 годуЯк паведамляе управа Партыі БНФ, вылучэннем праз партыйныя арганізацыі ў склад камісій накіравана 109 прадстаўнікоў БНФ, яшчэ 85 чалавек вылучаныя ад мясцовых арганізацый грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне”.

Як адзначыў намеснік старшыні БНФ Зміцер Салошкін, у Менску прадстаўнікі БНФ вылучаныя ў склад участковых камісій у кожным з дзевяці раёнаў горада. У тым ліку ў склад участковай выбарчай камісіі ўчастка №1 у Цэнтральным раёне Менску прапанаваны старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Рашэнні пра фармаванне складу выбарчых камісій будуць прынятыя адміністрацыямі раёнаў і райвыканкамамі ў час не пазней за 24 чэрвеня.

“Прысутнасць у камісіях прадстаўнікоў апазыцыі ёсьць найважнейшым з крытэраў адкрытасці выбарчага працэсу і гарантыя сумленнага падліку галасоў. Наадварот, нядопуск ў камісіі вылучэнцаў грамадзкасці ставіць пад сумнеў вынікі, якія абвяшчаюцца гэтым камісіямі” – адзначае намеснік старшыні БНФ Зміцер Салошкін. Палітык нагадаў, што падчас бягучай выбарчай кампаніі пры фармаванні тэрытарыяльных выбарчых камісій у траўні ўлады не дапусцілі да працы ў камісіях практычна ўсіх прадстаўнікоў дэмакратычных партый і грамадскіх аб’яднанняў – у іх склад патрапіў толькі адзін прадстаўнік БНФ і адзін прадстаўнік БСДП “Грамада”.

На мінулых прэзідэнцкіх выбарах у 2015 годзе ва ўчастковыя камісіі было вылучана 96 прадстаўнікоў Партыі БНФ і 51 прадстаўнік Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне”, аднак у склад камісій былі ўключаны толькі тры сябры БНФ.  На мінулагодніх парламенцкіх выбарах улады ўключылі ва ўчастковыя камісіі толькі пяцёх з 250 вылучэнцаў ад БНФ.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.