Партыя БНФ » Людзі сабралі ў дапамогу актывісту БНФ 4 тысячы рублёў ахвяраваньняў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Людзі сабралі ў дапамогу актывісту БНФ 4 тысячы рублёў ахвяраваньняў

Дададзена 24.06.2020 12:01:38 | 226 праглядаў

Актывіст Партыі БНФ Валер Рабцаў праз інтэрнэт збіраў грошы, каб аплаціць штрафы за ўдзел у акцыях і пікеце. Агулам гэта тры штрафы па 40 базавых велічынь. Пры гэтым мужчына выхоўвае непаўнагадовага сына-інваліда, яго пенсія праз арышт банкаўскага рахунку пазбавіла сям’ю значнай часткі даходаў.

Валер Рабцаў 2020Актывіст папрасіў  у супольнасьці сабраць 1800 рублёў на сплату палітычных штрафаў. А яму і яго сыну-інваліду ўжо перавялі больш за 4000 рублёў

«Там не проста ўся сума, там замест 1777 рублёў, якія я заяўляў, ужо больш за 4 тысячы! — дзеліцца з карэспандэнтам сайта “Наша ніва” ўражаннямі сп. Рабцаў. — Нават калі сума была ўжо сабраная і людзі пра гэта ведалі, яны ўсё роўна пералічвалі крыху, каб мяне падтрымаць. Нехта мне мог адразу і 500 рублёў на картку закінуць».

Нагадаем, што ўлады выпісалі сябры Партыі БНФ Валеру Рабцаву вялікія грашовыя шітрафы за ўдзел у масавых мерапрыемствах. Днямі судовыя выканаўцы наклалі арышт на ягоны банкаўскі рахунак, а банк заблакаваў картку, так што цяпер актывіст не мае доступу да сваіх уласных грошаў.

Валер Рабцаў даглядае сына-інваліда II групы (атрымаў яе ў выніку таго, што чалавек у алкагольным стане на скрадзеным аўтамабілі здзейсніў на яго наезд). Цяпер бацька пазбаўлены доступу ў тым ліку да дапамогі, што выплочваецца дзіцёнку-інваліду. Судовыя выканаўцы пагражаюць наступным крокам адабраць дзіцёнка ў бацькі.

Валер Рабцаў бярэ ўдзел у шматлікіх грамадзкіх акцыях, што адбываюцца ў Беларусі – ад абароны Курапатаў да нядаўніх пікетаў па зборы подпісаў. За мінулагоднія акцыі пратэсту супраць інкарпарацыі Беларусі ў склад Расеі сул аштарфарваў Валерыя Рабцава на 2160 рублёў.

5 чэрвеня гэтага года, пры выхадзе са свайго дома Валер Рабцаў быў выкрадзены міліцыянтамі і кінуты ў вязьніцу на Акрэсціна, дзе правёў без суда тры дні. Памсьля гэтага суд пакараў спадара Рабцава штрафам на 1080 рублёў за ўдзел у мірным і легальным пікеце на менскай Камароўцы 31 траўня.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Ліпень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.