Партыя БНФ » У Віцебску УВК без прадстаўнікоў АГП і БНФ, а назіральніцу не пусцілі на пасяджэнне
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Віцебску УВК без прадстаўнікоў АГП і БНФ, а назіральніцу не пусцілі на пасяджэнне

Дададзена 25.06.2020 12:02:37 | 591 праглядаў

Назіральніцу кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Ірыну Траццякову з Віцебску не дапусцілі на пасяджэнне Адміністрацыі Першамайскага раёна горада па ўтварэнні ўчастковых камісій.

сьцяг віцебскуНе прапускала назіральніцу начальніца аддзела арганізацыйна-кадравай работы Таццяна Лазуркіна, спасылаючыся на тое, што яна кіруецца арт. 35 Выбарчага кодэкса “Парадак вылучэння прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльных, акруговых і ўчастковых камісій”, а Беларускі Хельсінкскі Камітэт не вылучаў сваіх прадстаўнікоў ва УВК.

Ірына Траццякова прапанавала перачытаць яе накіраванне на пасяджэнне камісіі, але пазіцыя Таццяны Лазуркиной не змянілася. Тады назіральніца ўказала чыноўніцы на арт.13 ВК, дзе замацавана, што выбары праходзяць адкрыта і галосна. Але і гэта не пераканала Таццяну Лазуркіну.

Назіральніца зарэгістравала ў кнізе заўваг і прапаноў уваходным дакументам сваё накіраванне на назіранне. Акрамя таго, яна напісала скаргу ў ЦВК на дзеянне супрацоўнікаў Дэпартамента аховы, размешчаных на першым паверсе будынка адміністрацыі, якія не прапускалі нікога вышэй першага паверха, спасылаючыся на пандэмію каранавіруса і тое, што ўсё праходзіць на першым паверсе. Пры гэтым тэрытарыяльная выбарчая камісія размешчаная на трэцім паверсе.

Па выніках пасяджэння па ўтварэнні ўчастковых камісій Ірына Траццякова даведалася, што да перапынку на абед было створана 48 УВК. У склад камісій увайшлі тыя ж людзі, што лічылі галасы выбаршчыкаў і на парламенцкіх выбарах у 2019 годзе.

Ніхто з 12 вылучаных прадстаўнікоў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі і 23 прадстаўнікоў Партыі БНФ у склад камісіяў не быў уключаны.

Паводле кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Лістапад 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.