Партыя БНФ » Гародня: Склад камісій нічым не змяніўся ад мінулагодніх
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Гародня: Склад камісій нічым не змяніўся ад мінулагодніх

Дададзена 25.06.2020 12:05:32 | 453 праглядаў

135 участковых камісій створаны на паседжаннях Ленінскай і Кастрычніцкай адміністрацый Гародні. У складзе камісіяў аказаліся правераныя, і лаяльныя ўдзельнікі выбарчага працэсу мінулых гадоў.

Гародня СьцягПадчас вылучэння ва ўчастковыя камісіі ўдзельнікі захоўвалі правілы дыстанцыянавання з-за пандэміі “Ковід-19″. На паседжанні Ленінскай адміністрацыі быў прадстаўнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Віктар Сазонаў:

-Можна канстатаваць, што склад камісій нічым не змяніўся ад мінулагодніх. Нават заяўкі падавалі большасць людзей, якія ўваходзілі ў ранейшыя камісіі. Наколькі я ведаю, ад апазіцыйных сілаў, ад якіх заявак было і так мала, але за іх не галасавалі. Аднагалосна былі супраць. Так што мы ўбачым камісіі, за рэдкім выключэннем, абсалютна тыя самыя.

Сярод заяўнікаў у Кастрычніцкай адміністрацыі Гародні было 200 новых чалавек, якія падалі заяўкі праз інтэрнэт. Але іх адміністрацыя раёна не вылучыла ў склад участковых камісіяў. Дарэчы, сярод новых заяўнікаў, якія, відаць, сімпатызавалі новым прэтэндэнтам на кандыдацтва, чуліся некарэктныя каментары і выкрыкі, падчас працэдуры вылучэння.

Заўважае прысутны там назіральнік ад кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Раман Юргель:

-Прысутнічалі маладыя людзі, якія пажадалі вылучацца ў камісіі ад розных кампаній праз інтэрнэт. Рэгламент правядзення паседжання не прадугледжвае ўжывую некарэктныя паводзіны некаторых маладых людзей. Бо там прысутнічалі і прадстаўнікі ад грамадскіх арганізацый і праўладных. Гэта вельмі дрэннае стаўленне ў вачах той жа ўлады да прадстаўнікоў альтэрнатыўных прэтэндэнтаў.

Як заўважае назіральнік, дэмакратычныя партыі БНФ і БСДП “Грамада” вылучылі некалькі дзясяткаў сваіх прадстаўнікоў, слушна аформіўшы заяўкі, але іх усё адно не прынялі ў склад камісіяў. У гэтай кампаніі выбараў у складзе ўчастковых камісіяў Гародні ад 5 да 15 чалавек.

Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.