Партыя БНФ » Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій праходзіць у Лідзе за зачыненымі дзвярыма
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій праходзіць у Лідзе за зачыненымі дзвярыма

Дададзена 25.06.2020 3:02:58 | 524 праглядаў

Паседжанне Лідскага раённага выканаўчага камітэта, на якім будуць фармавацца склады ўчастковых выбарчых камісій, адбываецца за зачыненымі дзвярыма.

Аб гэтым даведаўся Сяргей Пантус, які быў дэлегаваны на гэтае паседжанне ад грамадскага аб’яднання “БНФ “Адраджэнне””. 5 чалавек ад якога былі пададзеныя на ўключэнне ў падліковыя выбарчыя камісіі ў горадзе Ліда і Бярозаўка. Актывіст лічыць такі расклад справаў непрымальным, бо кожны, хто вылучае людзей у сябры камісій, павінен мець права непасрэдна назіраць за працэсам абрання.

Сяргей Пантус (2)-Я прыехаў у Ліду, і тут мне паведамілі, што паседжанне будзе праходзіць у закрытым рэжыме ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй. Дзіўна, што толькі ў паведамленнях на сайце райвыканкама не было паведамлена, што паседжанне будзе ў закрытым рэжыме. Лічу, што так не павінна быць. Калі паседжанне ў закрытым рэжыме, то правільна было б пра гэта паведаміць.

На сайце Лідскага раённага выканаўчага камітэту паведамляецца толькі тое, што ўжо на наступны дзень, то бок 25 чэрвеня, будзе выкладзенае запісанае відэа гэтага паседжання. І тое, яно будзе дасяжнае для прагляду ўсяго толькі на працягу трох гадзін. З 9-й да 12-й гадзіны

- сказаў прадстаўнік фронтаўскай арганізацыі Ліды Сяргей Пантус.

Андрэй Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.