Партыя БНФ » У Бярозаўскім раёне толькі ў адну ўчастковую камісію ўключаны прадстаўнік БНФ, усім астатнім – адмоўлена
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Бярозаўскім раёне толькі ў адну ўчастковую камісію ўключаны прадстаўнік БНФ, усім астатнім – адмоўлена

Дададзена 27.06.2020 4:20:51 | 614 праглядаў

У Бярозаўскім раёне з 40 выбарчых участковых камісій толькі у адной будзе прадстаўнік Партыі БНФ Анатоль Сахаруша з вёскі Кабакі.

Выніковая палітычная ацэнка ўмоваў правядзеньня парлямэнцкіх выбараў 2012 годуСябры Партыі БНФ Тамара Шчапёткіна і Анатоль Бяленка, а таксама сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Таццяна Тарасевіч не трапілі па прычыне адсутнасці вопыту ці недастатковага вопыту. У той час як у камісіі патрапілі надзейныя людзі без вопыту.

Вось такі цынічны падыход па стварэнні камісій прымяніў чарговы раз Бярозаўскі райвыканкам, кажа доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Сяржук Русецкі:

– Спадар Бяленка мае вопыту ўдзелу ва ўчастковай камісіі, але Бярозаўскі райвыканкам палічыў, што ягоны вопыт недастатковы. І таму адзінагалосна прагаласавалі за неўключэнне яго ў склад участковай выбарчай камісіі №9. Спадарыня Тамара Шчапёткіна вылучалася ва ўчастковую выбарчую камісію №11. Яе не ўключылі, таму што яна не мае вопыту працы ва ўчастковай выбарчай камісіі, і пры гэтым недзе пяць іншых прадстаўнікоў, каторыя не маюць вопыту, былі ўключаны. Таццяна Тарасевіч таксама не мае вопыту.

Бярозаўскі райвыканкам не дазволіў нікому прысутнічаць асабіста на паседжанні па ўтварэнні камісій, нібыта з-за клопату па распаўсюдзе пандэміі. У той час, самі ўдзельнікі паседжання сядзелі без масак, акрамя аднаго. Такое адбылося і ў Пружанах, дзе не ўключылі ў камісіі 5 прадстаўнікоў ад ТБМ. Астатнія раёны дазвол далі – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” публікуе наступныя назіранні за фармаваннем участковых камісій у Бярозаўскім раёне:

Трансляцыя на сайце Бярозаўскага райвыканкаму была даволі дрэннай якасці, ў некаторыя моманты завісала, а ў некаторыя моманты яе проста не было. Таму доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за справядлівыя выбары” мусіў тэлефанаваць намеьніку старшыні Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі А. Крагелю, і той паабяцаў “вывесіць” запіс на сайце з іншай відэа-камеры. На жаль, хоць запіс і быў трошкі лепшай якасці, чым анлайн-трансляцыя, але было бачна, што відэа “рэзалі”. Само пасяджэнне (па анлайн-трансляцыі) працягвалася каля 2 гадзіны і 15 хвілінаў, а запіс доўжыўся ўсго 1 гадзіну 28 хвілінаў 30 секундаў.

З-за “скарачэнняў” у запісу часта немагчыма было зразумець, пра якую участковую камісію ідзе гаворка, пра фармаванне некалькіх УВК інфармацыя ў запісу наагул адсутнічае. Цяжка было разабраць некаторыя словы, фразы, асабліва назвы прадпрыемстваў, дзе працуюць прэтэндэнты ў склад УВК.

Альтэрнатыўныя прэтэндэнты ў склад УВК былі вылучаныя як мінімум на 7 выбарчых участках з 40 (недакладнасць звязаная з адсутнасцю інфармацыі пра фармаваньне некалькіх УВК ў запісу наагул). Адпаведна, верагодна, 33 УВК былі створаныя безальтэрнатыўна.

На выбарчых участках, дзе ў склад УВК не было альтэрнатыўных прэтэндэнтаў, агучвалася колькасьць вылучэнцаў (ад 7 да 15), гаварылася, што парушэньняў пры вылучэнні няма, адзінагалосна зацьвярджаўся колькасны склад УВК, а потым агучваліся толькі прозвішчы, імёны і імёны па бацьку чальцоў УВК і шлях іхняга вылучэння, і адзінагалосна зацвярджаўся склад УВК.

На большасці выбарчых участкаў, дзе ў склад УВК былі альтэрнатыўныя прэтэндэнты, вылучэнцаў было ўжо аж па 21, колькасны склад УВК зацьвярджаўся максімальным — 19, адбывалася персанальнае галасаванне па кожным прэтэндэнту (выбарчыя участкі №9, №10, №11, №12, №13). Пры гэтым агучваліся толькі прозвішчы, імёны і імёны па бацьку, а таксама шлях іхняга вылучэння. А на альтэрнатыўных прэтэндэнтаў і тое, што пенсіянер (ці месца працы), і год нараджэння, і адрэса.

З трох вылучэнцаў Берасцейскай абласной арганізацыі партыі БНФ уключылі толькі аднаго — Анатоля Сахарушу ва УВК выбарчага участку №28 (без персанальнага галасавання).

Ва УВК участка для галасаваньня №9 не патрапіў вылучэнец партыі БНФ Анатоль Беленко, які меў аднаразовы вопыт працы ва УВК на мінулых прэзідэнцкіх выбарах. Аднак пасяджэнне райвыканкаму вырашыла, што ён не шмат працаваў ва УВК, і адзінагалосна прагаласавала супраць ягонага уключэньня.

Ва УВК участка для галасавання №11 не патрапіла таксама вылучэнка партыі БНФ Тамара Шчапёткіна, бо “не мае вопыту працы ва УВК”. Пры гэтым былі ўключаныя іншых 5 прэтэндэнтаў, якія таксама не мелі вопыту працы ва ўчастковых камісіях.

Ва УВК участка для галасаваньня №10 не патрапіла і вылучэнка Беларускай сацыал-дэмакратычнай партыі (Грамады) Таццяна Тарасевіч, бо таксама не мае вопыту працы ў камісіях.

У склад УВК участкаў для галасаваньня №9, №10, №12, №13 (2 вылучэнцы), №14 (4 вылучэнцы), №16 не былі ўключаныя вылучэнцы ад грамадзянаў шляхам падачы заявы (зборам подпісаў) (усяго 10 вылучэнцаў). Двое з іх “не мелі вопыту працы ў УВК”, а ў астатніх — у дадзеных тых, хто іх вылучыў, у адрасе не быў указаны населены пункт (а ў аднаго і вуліцы), што не “дазваляла адназначна ідэнцыфіцыраваць месца жыхарства кожнага” таго, хто падпісаўся за вылучэнца.

Аналитический отчет о наблюдении за формированием участковых избирательных комиссий

Наблюдение за выборами Президента Республики Беларусь осуществляется РПОО “Белорусский Хельсинкский комитет” и ПЦ “Весна” в рамках кампании “Правозащитники за свободные выборы”.

“Правозащитники за свободные выборы”.

 

Верасень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.