Партыя БНФ » Скаргі на фармаваньне участковых камісій пададзеныя БНФ ва ўсе суды Менску
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Скаргі на фармаваньне участковых камісій пададзеныя БНФ ва ўсе суды Менску

Дададзена 28.06.2020 2:22:16 | 265 праглядаў

Мінская гарадзкая арганізацыя Партыі БНФ падала скаргі на фармаваньне ўчастковых выбарчых камісій ва ўсе дзевяць раённых судоў горада Менску.

судЯк паведамляе управа Партыі БНФ, агулам структуры БНФ вылучалі 194 прадстаўнікі ў склад выбарчых камісій участковага ўзроўню: праз партыйныя арганізацыі ў склад камісій было накіравана 109 прадстаўнікоў БНФ, яшчэ 85 чалавек былі вылучаныя ад мясцовых арганізацый грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне”.

Аднак, у склад участковых камісій былі ўключаныя толькі тры прадстаўнікі Партыі БНФ, а астатнім было адмоўлена. У тым ліку ў Менску раённыя адміністрацыі адмовілі ва ўключэньні ў склад участковых выбаркамаў усім 95 прадстаўнікам, якія вылучаліся ад БНФ – 44 ад Партыі БНФ і 49 ад грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”. У выніку ў Менску няма ніводнага прадстаўніка апазыцыі ва ўчастковых камісіях.

У скаргах, пададзеных у дзевяць раённых судоў Менску, Партыя БНФ сьцьвярджае, што неўключэньнем у склад камісіяў прадстаўнікоў партыі ўлады парушылі правы Партыі БНФ на ўдзел у выбарах, гарантаваныя часткай 1 артыкула 21 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб палітычных партыях”.

Першай будзе разгледжаная скарга на рашэньне пра фармаваньне камісій ў Фрунзенскім раёне, якое атрымала вялікі грамадзкі рэзананс праз трансляцыю ў этэры перамоваў сябраў адміністрацыі датычна кандыдатур, што вылучаліся з ініцыятывы грамадзскасьці насуперак жаданьню адміністрацыі.

Разгляд скаргі Партыі БНФ на фармаваньне ўчастковых камісій па Фрунзенскім раёне прызначаны ў Фрунзенскім раённым судзе на 29 чэрвеня, пачатак а 12.30 (вул. Дуніна-Марцінкевіча 1/2, заля №4), суддзя Алеся Гузоўская. Інтарэсы партыі ў судзе будзе прадстаўляць сябра Сойму Юрый Чавусаў.

Апроч дзевяці раённых судоў Менску, скаргі на фармаваньне ўчастковых камісій пададзеныя БНФ ў Віцебску, Гародні, Слоніме і ў іншых гарадах, дзе прадстаўнікоў БНФ не дапусцілі ў склад камісій. Згодна з артыкулам 34 Выбарчага кодэкса, суды павінныя разгледзець скаргі на фармаваньне выбарчых камісіяў цягам трох дзён.

Агулам па ўсёй краіне ва ўчастковыя выбарчыя камісіі патрапілі толькі шасьцёра прадстаўнікоў апазыцыі – па тры чалавекі ад Партыі БНФ і БСДП “Грамада”.

На мінулых прэзідэнцкіх выбарах у 2015 годзе ва ўчастковыя камісіі было вылучана 96 прадстаўнікоў Партыі БНФ і 51 прадстаўнік Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне”, аднак у склад камісій былі ўключаны толькі тры сябры БНФ.  На мінулагодніх парламенцкіх выбарах улады ўключылі ва ўчастковыя камісіі толькі пяцёх з 250 вылучэнцаў ад БНФ.

Як адзначае намесьнік старшыні БНФ Зьміцер Салошкін, татальная зачыстка участковых камісій ад апазыцыі зьвязаная з памкненьнем зрабіць немагчымым грамадзкі кантроль за працэсам падрыхтоўкі выбараў і падліку галасоў:

Як і на папярэдніх выбарах прэзыдэнта ў 2015 годзе, ўлады цяпер таксама ўключылі ў камісіі толькі трох прадстаўнікоў БНФ. Гэта вельмі нізкі паказчык, вылучэнцы ад лаяльных уладам арганізацыяў уключаныя ў камісіі амаль на сто адсоткаў. Гэта сьведчыць пра тое, што сёлетнія выбары прэзідэнта адбудуцца ў закрытым ад грамадзкасьці рэжыме. Пры такіх абставінах мы ня можам давяраць працы камісіяў, якія сфармаваныя ў складзе, цалкам падкантрольным выканаўчай уладзе” – сказаў Зьміцер Салошкін.

Па выніках фармаваньня ўчастковых выбарчых камісій Управа БНФ прыняла заяву, у якой асуджае недэмакратычнае і несумленнае фармаваньне ўчастковых выбарчых камісіяў, масавыя адмовы ва ўключэньні ў камісіі прадстаўнікам Партыі БНФ і ГА”БНФ”Адраджэньне””, іншых дэмакратычных партыяў ды рухаў, прадстаўнікам беларускага народу, якія вылучаліся праз подпісы грамадзянаў. “Гвалт, хлусьня і маніпуляцыі — вось падмурак цяперашняй улады. Яна зусім не ставіць задачу атрымаць на гэтых выбарах падтрымку народу. Наадварот, яны цудоўна ведаюць пра адсутнасць такой падтрымкі з боку беларусаў – і таму фармуюць камісіі такім чынам” – гаворыцца ў заяве Управы БНФ.

УВК

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Ліпень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.