Партыя БНФ » BY_Help заклікае падтрымаць рэпрэсаваных падчас выбарчай кампаніі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


BY_Help заклікае падтрымаць рэпрэсаваных падчас выбарчай кампаніі

Дададзена 29.06.2020 12:04:53 | 563 праглядаў

Ініцыятыва па зборы сродкаў BY_Help запусціла Краўдфандынг у падтрымку тых, хто быў затрыманы і прыцягнуты да крымінальнай ці адміністрацыйнай адказнасці ў перыяд выбарчай кампаніі 2020 года.

“Сотні штрафаў, дзясяткі арыштаў. За кратамі знаходзяцца Сяргей Ціханоўскі, Віктар і Эдуард Бабарыкі, Ігар Лосік і дзясяткі людзей, супраць якіх заведзеныя крымінальныя справы і адміністрацыйныя працэсы. Гэта не толькі ўдзельнікі прэзідэнцкай гонкі, але і людзі, якія прымалі ўдзел у зборы подпісаў, стаялі ў чарзе ў краму (!) з нацыянальнай сімволікай. Увесь свет убачыў сцэну брутальнага затрымання мірнага маніфестанта, дзе ў маленькім гарадку Ганцавічы міліцыянт стаў каленам на шыю чалавеку. Нічога не нагадвае? А анколага Віктара Хвашчэўскага, аднаго з вядучых спецыялістаў у краіне, арыштавалі, калі ён вяртаўся дадому, і сваякі не маглі знайсці яго некалькі дзён.

Грамадства і праваабаронцы абураныя тым, што дзяржава зноў брутальна парушае правы чалавека, замест таго, каб правесці свабодныя, сумленныя і справядлівыя выбары”,гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на старонцы ініцыятывы ў Фэйсбуку.

Арганізатары збору адзначаюць, што грошы пойдуць на аплату штрафаў па адміністрацыйных справах, адвакатаў і перадач – па крымінальных, а таксама на падтрымку сем’яў рэпрэсаваных. Прыярытэт у выплатах будзе аддавацца тым, хто ўпершыню трапіў пад пераслед за свае правы і свабоды.

Збор адмініструецца прадстаўнікамі беларускай дыяспары і ўдзельнікамі ініцыятывы #BY_Help Ляксеем Лявончыкам і Надзеяй Нортан, у цесным супрацоўніцтве з грамадзянскімі актывістамі і праваабаронцамі ўнутры краіны.

Пералічыць сродкі можна праз:

Нагадаем, у 2017 годзе ініцыятыва BY_Help дапамагла многім беларусам выплаціць штрафы за ўдзел у маршах недармаедаў і ў святкаванні стагоддзя абвяшчэння БНР. У жніўні 2018 года, падчас “справы БЕЛТА”, грошы збіраліся на новую тэхніку — замест канфіскаванай падчас следства, падтрымку сем’яў затрыманых, штрафы і адвакатаў. У пачатку гэтага года ініцыятыва краўдфандзіла на дапамогу ў аплаце штрафаў абаронцам незалежнасці, а пасля-дапамагала ў забеспячэнні медыкаў сродкамі індывідуальнай абароны.

105596928_10160022585846679_1403599567021678178_o

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.