Партыя БНФ » Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў: “Іншага варыянту, акрамя як ехаць да Пуціна на паклон, у Лукашэнкі няма”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў: “Іншага варыянту, акрамя як ехаць да Пуціна на паклон, у Лукашэнкі няма”

Дададзена 30.06.2020 9:16:55 | 218 праглядаў

30 чэрвеня Лукашэнка едзе заручыцца падтрымкай Крамля на прэзідэнцкіх выбарах. Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка 30 чэрвеня адкрыюць Ржэўскі мемарыял Савецкаму салдату.

путін лукашэнкаГэта ўжо другі візіт Лукашэнкі ў Расею за апошні тыдзень – 24 чэрвеня Лукашэнка прыняў удзел у ваенным парадзе ў Маскве.

Чаго ж шукае беларускі кіраўнік у гасцях у свайго саюзніка? «Беларускі партызан» адрасаваў гэтае пытанне старшыні Партыі БНФ Рыгору Кастусёву.

- Каб захаваць пасаду прэзідэнта, Лукашэнка гатовы Пуціну і ногі цалаваць, і біць паклоны, – лічыць старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

- Але ж Лукашэнка толькі 25 чэрвеня вярнуўся з Масквы, дзе ўдзельнічаў у ваенным парадзе. Хіба нельга было абмеркаваць з расейскім кіраўніком свае праблемы?

- Ёсць такая прымаўка: не кіем, дык палкай. Так і тут: хоць зморам, але возьме. Галоўнае, каб Пуцін пакінуў яго ў спакоі, каб не паўтарыўся сцэнар 2010 года ў больш жорсткай форме, калі расейская прапаганда круціла “Хроснага бацьку”. Аляксандр Лукашэнка ведае, што ў Пуціна мора спецыфічнай інфармацыі, якая не павінна выходзіць за межы Крамля – ​​у інтарэсах Лукашэнкі, натуральна.

Іншага варыянту, акрамя як ехаць да Пуціна на паклон, у яго няма, а колькасць пераходзіць у якасць. Паглядзіце: нават у Маскву Лукашэнка ездзіць не адзін, а ўсім сямействам, каб паказаць: у выпадку непрызначэння яго прэзідэнтам пацерпіць не адзін ён, а ўся сямейка. Паплакацца Лукашэнка ўмее, – адзначае Рыгор Кастусёў.

- То як быць з Віктарам Бабарыкам, якога шмат хто называе “прарасейскім кандыдатам”?

- На тое і прарасейскі кандыдат, каб весці гандаль. Калі Пуцін заплюшчыць вочы на ​​некаторыя рэчы, гэта не значыць, што ён зробіць гэта за прыгожыя вочы. Пасля прэзідэнцкай кампаніі Лукашэнкі прыйдзецца ісці на саступкі Крамлю, – рэзюмаваў Рыгор Кастусёў.

Паводле сайта “Беларускі партызан

Ліпень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.