Партыя БНФ » Аляксей Янукевіч: Ці магчымы ў Беларусі „Майдан”?
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Аляксей Янукевіч: Ці магчымы ў Беларусі „Майдан”?

Дададзена 02.07.2020 12:02:37 | 406 праглядаў

Намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч адказаў на пытаньні карэспандэнта Беларускага Радыё Рацыя пра перамены ў грамадстве.

Кіраўнік Беларусі палохае беларусаў “Майданам” і “майданутымі”. Ці ёсць умовы ў Беларусі для рэвалюцыйнай сітуацыі?

Аляксей Янукевіч АБСЭАляксей Янукевіч: Я лічу, што “Майдан” ці “Плошча” – гэта той стэрэатып, які з аднаго боку выступае для дзеючай улады, як нейкая страшылка, а з іншага пануе ў галовах часткі беларускага незалежніцкага грамадства, як нейкае чароўнае ўратаванне. Насамрэч “Майдан” – гэта не тое, што робіць магчымым перамены ў краіне, а тое, што з’яўляецца фіналам пераменаў, якія адбываюцца ва ўсім грамадстве.

Радыё Рацыя: Беларускае грамадства не саспела да радыкальных пераменаў?

Аляксей Янукевіч: Відавочна, што перамены ў беларускім грамадстве ідуць. Гэтая выбарчая кампанія паказала, што грамадства змянілася больш, чым многія чакалі. Але, на маю думку, прынамсі зараз гэтыя змены не такія глыбінныя, каб яны сапраўды маглі рэалізавацца ў кардынальнай змене ўлады.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Жнівень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.