Партыя БНФ » Намесьнік старшыні БНФ – пра вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у прэзыдэнты: “Моцны крок – пакінуць Лукашэнку аднаго”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намесьнік старшыні БНФ – пра вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у прэзыдэнты: “Моцны крок – пакінуць Лукашэнку аднаго”

Дададзена 16.07.2020 9:40:02 | 289 праглядаў

Нерэгістрацыя Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы у якасці кандыдатаў у прэзыдэнты была прагназаванай – кажа намеснік старшыні БНФ Аляксей Янукевіч.

Бабарыка, Ціханоўскі – Ціханоўская і Цапкала сталі лідарамі гэтай выбарчай кампаніі. І шэрагі людзей да іх пікетаў паказалі ўладзе адносіны да Лукашэнкі.

Што апошняга моцна напужала, калі былі прынятыя такія беспрэцэдэнтныя меры да яго апанентаў яшчэ за тры месяцы да выбараў, – кажа намеснік старшыні партыі БНФ Аляксей Янукевіч:

Аляксей Янукевіч Красавік 2017– Якраз Бабарыка з даволі вялікім адрывам лідараваў. Было бачна, што яны маюць падтрымку ў грамадстве. Таксама відавочна тое, што і Бабарыка, і Цапкала маюць фінансавыя рэсурсы. І Бабарыка нават пэўны адміністрацыйны рэсурс праз структуру, у якой ён працаваў, дзеля ажыццяўлення сваёй выбарчай кампаніі.

Па словах Аляксея Янукевіча, Партыя БНФ будзе звяртацца да кандыдатаў зняцца з выбарчай гонкі і пакінуць Лукашэнку аднаго. Гэта быў бы вельмі моцны крок. Але кандыдаты Канапацкая, Дзмітрыеў і Чэрачань ужо заявілі, што здымацца не будуць. Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле на сайце Бенларускага Радыё Рацыя.

Жнівень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.