Партыя БНФ » Зварот назіральнікаў да сябраў камісій: «Ад вас залежыць, ці будуць перамены мірнымі»
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Зварот назіральнікаў да сябраў камісій: «Ад вас залежыць, ці будуць перамены мірнымі»

Дададзена 17.07.2020 4:23:24 | 506 праглядаў

Кампанія незалежнага назіраньня за выбарамі «Права выбару-2020», якая ажыцьцяўляецца шырокай міжпартыйнай кааліцыяй з удзелам Партыі БНФ ды іншых дэмакратычных аб’яднаньняў, распаўсюдзіла адкрыты зварот да чальцоў выбарчых камісій.

Права выбару 2020 -2У звароце да сябраў участковых камісій назіральнікі адзначаюць, што для многіх зь іх гэта «далёка ня першы досьвед працы ў камісіях» і многія сумленна падлічвалі сваю купку бюлетэняў і перадавалі кіраўніку камісіі, «а што потым зьяўлялася ў пратаколе, вас не цікавіла», дый пратаколы падпісваліся часам загадзя, да заканчэньня галасаваньня.

«Магчыма, вы бачылі ў гэтым сэнс: навошта канфліктаваць з тымі, хто адначасова кіруе камісіяй і зьяўляецца вашым кіраўніком па працы. Усё роўна прэзыдэнт застанецца той жа, дэпутатам стане той, каго вызначылі наверсе», — адзначаюць у звароце.

Цяпер сытуацыя карэнным чынам зьмянілася, дадаюць назіральнікі, бо «большасьць людзей хочуць пераменаў, і ад вас залежыць, ці будуць гэтыя перамены мірнымі, ці ўлада ўвядзе краіну ў бездань гвалту».

«Ад вас залежыць, як мы і вы будзем жыць заўтра, ці будуць нашыя мужчыны, ды і жанчыны, жыць у сваёй краіне, са сваімі сем’ямі, або паедуць у далёкае і блізкае замежжа ў пошуках лепшай долі, руйнуючы свае семʼі. Для гэтага трэба ўсяго толькі правільна падлічыць галасы, трэба, каб усе чальцы камісій і ўсе назіральнікі бачылі кожны бюлетэнь і чулі, за каго пададзены той ці іншы голас», — гаворыцца ў звароце.

Назіральнікі падкрэсьліваюць, што калі камусьці зь сябраў камісіі скажуць, што гэта не прадугледжана арт. 55 Выбарчага кодэксу, яны павінны нагадаць старшыні камісіі, што яе сябра, падпісваючы пратакол, адказвае за кожную лічбу ў ім, у тым ліку ў крымінальным парадку. Таму, калі бюлетэні не паказваюць усім, трэба настойваць на сваім праве пералічыць галасы, каб пераканацца, што лічбы ў пратаколе адпавядаюць рэчаіснасьці.

Таксама незалежныя назіральнікі абяцаюць падтрымку сябрам выбарчых камісій.

Кампанія «Права выбару-2020» абʼядноўвае 8 палітычных і грамадзянскіх структур: Абʼяднаную грамадзянскую партыю (АГП), Беларускі Народны Фронт (Партыя БНФ), Беларускую Хрысьціянскую Дэмакратыю (БХД), Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамаду) (БСДП), рух «За свабоду», Беларускую партыю «Зялёныя», аргкамітэт Партыі свабоды і прагрэсу (ПСП), прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП).

Мэта назіраньня — дэмакратызацыя выбарчага заканадаўства, а таксама правядзеньне выбараў у адпаведнасьці зь міжнароднымі нормамі і прынцыпамі.

 

Назіраньне на ўчастках арганізуецца БНФ ды іншымі партыямі-удзельніцамі супольнай кампаніі назірання “Права выбару” як ў асноўны дзень галасаваньня 9 жніўня, так і падчас датэрміновага галасаваньня, якое будзе адбывацца з 4 па 8 жніўня.

Сябрам БНФ ды іншым грамадзянам, якія жадаюць быць накіраванымі на  выбарчы ўчастак у якасьці назіральніка, трэба не пазьней за 21 ліпеня зьвярнуцца ва ўправу БНФ на мэйл uprava@narodny.org. У лісце трэба пазначыць наступныя звесткі:

- прозвішча, імя, імя па бацьку

- дату нараджэньня

- месца жыхарства

- кантактны тэлефон

- участак куды жадаеце вылучацца (калі ёсьць) з пазначэньнем населенага пункта (раёна).

альбо

запоўніўшы электронную форму на сайце “Права выбару”.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.