Партыя БНФ » Намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч: «Прыярытэт працы партыі — арганізацыя назіраньня на выбарах»
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч: «Прыярытэт працы партыі — арганізацыя назіраньня на выбарах»

Дададзена 18.07.2020 5:21:39 | 426 праглядаў

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч кажа, што ў ягоных прыярытэтных плянах на бліжэйшы месяц — арганізацыя назіраньня на прэзыдэнцкіх выбарах.

янукевіч-12«У нядзелю ў нас адбыўся сойм, і мы яшчэ раз пацьвердзілі, што галоўным прыярытэтам партыі на бліжэйшыя тыдні стане арганізацыя назіраньня, у першую чаргу, у межах кампаніі „Права выбару“. Ёсьць дзьве мэты. Першая — гэта сур’ёзнае назіраньне з выкарыстаньнем адпаведнай мэтадалёгіі і падрыхтаваных назіральнікаў, каб вынікі назіраньня можна было зь вялікай даставернасьцю атрымаць і перадаць міжнародным структурам. Колькасьць такіх падрыхтаваных назіральнікаў будзе адносна невялікая, хочам ахапіць да 300 участкаў па Беларусі, якія будуць шчыльна „закрытыя“ на ўсе 6 дзён галасаваньня, уключна з датэрміновым.

Другая мэта — заангажаваць як мага больш людзей на асноўны дзень галасаваньня. Разьлічваем, што такіх назіральнікаў будзе 1 — 1,5 тысячы. Мы бачым актывізацыю моладзі, інтэлігенцыі, людзей з малога бізнэсу, людзей, занятых у недзяржаўнай сфэры. Вельмі важна гэтым людзям даць магчымасьць грамадзянскага ўдзелу ў назіраньні», — сказаў намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч у камэнтары карэспандэнту Радыё Свабода.

Назіраньне на ўчастках арганізуецца БНФ ды іншымі партыямі-удзельніцамі супольнай кампаніі назірання “Права выбару” як ў асноўны дзень галасаваньня 9 жніўня, так і падчас датэрміновага галасаваньня, якое будзе адбывацца з 4 па 8 жніўня.

Сябрам БНФ ды іншым грамадзянам, якія жадаюць быць накіраванымі на  выбарчы ўчастак у якасьці назіральніка, трэба не пазьней за 21 ліпеня зьвярнуцца ва ўправу БНФ на мэйл uprava@narodny.org. У лісце трэба пазначыць наступныя звесткі:

- прозвішча, імя, імя па бацьку

- дату нараджэньня

- месца жыхарства

- кантактны тэлефон

- участак куды жадаеце вылучацца (калі ёсьць) з пазначэньнем населенага пункта (раёна).

альбо

запоўніўшы электронную форму на сайце “Права выбару”.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.