Партыя БНФ » Слонімцы ўшанавалі памяць удзельніка нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1830—1831 гг. Міхала Валовіча
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Слонімцы ўшанавалі памяць удзельніка нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1830—1831 гг. Міхала Валовіча

Дададзена 02.07.2012 12:00:37 | 1,437 праглядаў

Сябры Слонімскай раённай арганізацыі Партыі БНФ разам зь сябрамі іншых дэмакратычных партыяў і рухаў адзначылі ў вёсцы Парэчча Слонімскага раёну 206-годзьдзе з дня нараджэньня кіраўніка сялянскага антыцарскага паўстаньня Міхала Валовіча.

Апрача традыцыйнага ўскладаньня кветак да магілы Міхала Валовіча, на могілках прайшоў мітынг і прэзэнтацыя кнігі аб беларускіх змагарах за незалежнасьць нашае краіны вядомага мясцовага пісьменніка Сяргея Чыгрына “Такі іх лёс”.

Скончыўся дзень сумесным адпачынкам на беразе Шчары. Прызёр гарадзкіх спаборніцтваў, сябра Партыі БНФ Уладзімір Літвін правёў сэанс адначасовай гульні з усімі жадаючымі.

Міхал Валовіч − беларускі рэвалюцыянэр, удзельнік нацыянальна-вызваленчага паўстаньня (1830—1831) на тэрыторыі Беларусі, арганізаваў супраціў расейскім захопнікам на тэрыторыі Слонімскага раёну і быў павешаны ў Гародні па загадзе гарадзенскага губернатара Міхаіла Мураўёва. Міхал Валовіч быў пакараны сьмерцю ў Гародні 2 жніўня 1833 году.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.