Партыя БНФ » Моладзь БНФ вызначыла пераможцаў конкурсу дызайну дзіцячай вопраткі “Апранайся па-беларуску, дзетка!”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Моладзь БНФ вызначыла пераможцаў конкурсу дызайну дзіцячай вопраткі “Апранайся па-беларуску, дзетка!”

Дададзена 21.07.2020 12:02:49 | 391 праглядаў

Моладзь БНФ вызначыла пераможцаў конкурсу “Апранайся па-беларуску, дзетка“, які ладзіўся ў межах кампаніі “Зробім лепш”.

апранайся па-беларускуДасланыя на конкурс вартыянты малюнкаў для дзіцячай вопраткі былі апрацаваныя мастакамі і на іх аснове былі вырабленыя дзіцячыя цішоткі.

На фэйсбук-старонцы ініцыятывы «Апранайся па-беларуску, дзетка!» з’явілася інфармацыя пра розыгрыш дзіцячых цішотак. Аўтары пазначаюць, што выйграць такую цішотку зммогуць першыя 25 чалавек, якія выканаюць умовы розыгрыша.

«Выйграць дзiцячую цiшотку з адным з пяцi надпiсаў па-беларуску змогуць першыя 25 чалавек, якiя:

- лайкнуць нашую старонку i гэты пост

- зробяць рэпост i запросяць сваiх сяброў упадабаць старонку

- напiшуць нам у прыватныя паведамленнi: “Хачу цiшотку” (так мы зможам пабачыць тых, хто хоча выйграць цiшотку, а не проста нас упадабаў)», — паведамляюць арганізатары розыкрыша.

Дзіцячыя цішоткі з малюнкамі і надпісамі па-беларуску з’явіліся ў выніку конкурса ідэяў, які ладзіла Моладзь БНФ і ініцыятыва «Апранайся па-беларуску, дзетка!» супольна з Асамблеяй НДА ў межах кампаніі «Зробім лепш 2020». У выніку конкурса былі адабраныя працы трох самых крэатыўных і актыўных удзельнікаў і надрукаваныя на дзіцячых цішотках.

Як перакананыя аўтары ініцыятывы, «беларускай мовы зашмат не бывае і цяпер яе будзе яшчэ больш — на дзіцячых цішотках» – паведамляе газэта “Новы Час“.

signal-2020-07-16-172631_008

signal-2020-07-16-172631_018

signal-2020-07-16-172631_020

Жнівень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.