Партыя БНФ » Ці будуць абароненыя выбарчыя ўчасткі ад COVID-19?
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Ці будуць абароненыя выбарчыя ўчасткі ад COVID-19?

Дададзена 24.07.2020 10:10:44 | 286 праглядаў

Віцебская абласная выбарчая камісія зацвердзіла размеркаванне сродкаў на эпідэміялагічную бяспеку.

Гэтыя грошы з’явіліся праз колькаснае скарачэнне ўчастковых камісій – за кошт таго, што там паменшала чальцоў, якім неабходна было плаціць за ўдзел у працы камісіі.

109563059_2713882908830068_5499544576141086316_oПра размеркаванне гэтых сродкаў распавёў чалец Віцебскай абласной абласной выбарчай камісіі ад Партыі БНФ  Канстанцін Смолікаў:

-Цэнтральная выбарчая камісія размеркавала сродкі, і па Віцебскай вобласці гэта 34 тысячы рублёў. Фактычна, кожная ўчастковая камісія атрымае каля 45 рублёў. Я так думаю, што будзе нейкая інструкцыя, на што можна выкарыстаць гэтыя грошы.

Канстанцін Смолікаў мяркуе, што грошы пойдуць на набыццё сродкаў для дэзінфекцыі, пальчаткі і аднаразовыя маскі для чальцоў участковых камісій.

Былая каардынатарка кампаніі “ByCovid19-помощь врачам Беларуси” Ірына Траццякова лічыць, што 45 рублёў – гэта зусім мізэрныя сродкі:

-Тры з паловай месяцы займаючыся пастаўкамі і ведаючы кошты, я магу сказаць, што 6-літравая бутэлька “Алмадэза” каштуе каля 50-ці рублёў. Наконт масак: у камісіі ад 13 да 15 чалавек, і маску трэба мяняць кожныя 2 гадзіны… Гэта смешныя грошы! Дзяржава, ужо прынізіўшы лекараў, пачынае прыніжаць чальцоў выбарчых камісій, самых сваіх адданых, правераных і нязменных! 

Праз скарачэнне колькасці чальцоў участковых камісій у іх не трапілі перадусім апазіцыйныя актывісты. І менавіта сродкі, якімі мусіла б аплочвацца іх праца на карысць чэсных і справядлівых выбараў, цяпер пойдуць на пальчаткі і маскі для тых, каго ў камісіі зацвердзілі як самых надзейных у выбарчым працэсе асобаў – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Зьміцер СалошкінНамесьнік старшыні Партыі БНФ, лекар Зьміцер Салошкін пракаментаваў адпаведнасць умоваў на выбарчых участках санітарным і супрацьэпідэмічным нормам падчас пандэміі – гэта было зроблена па выніках назірання за галасаваннем падчас дадатковых выбараў у Калодзішчах, якія адбылісмя два месяцы таму, 17 траўня. Гэта былі першыя выбары ва ўмовах распаўсюду каранавіруснай інфекцыі ў Беларусі. Арганізацыя галасавання мусіла стаць рэпетыцыяй таго, як арганізаваць абвешчаныя на 9 жніўня выбары прэзідэнта бяспечна, без пагрозы жыццю і здароўю выбарцаў і без спрыяння распаўсюду інфекцыі. Менавіта санітарна-супрацьэпідэмічныя аспекты правядзення галасавання ў дадзеным выпадку найперш цікавілі кампанію «Права выбару», якую ладзіць Партыя БНФ разам з іншымі дэмакратычнымі партыямі.

На участку для галасаваньня ў Калодзішчах быў зарэгістраваны назіральнікам Ільля Дабратвор, накіраваны туды Партыяй БНФ.

Як адзначыў па выніках маніторынгу галасавання намеснік старшыні БНФ доктар Зміцер Салошкін, «некаторыя захады былі зробленыя: чальцы камісіі былі ў масках і пальчатках, мелі антысептык і час ад часу праводзілі дэзынфекцыю паверхні сталоў, за якімі выдаваліся бюлетэні, і асадак, якімі распісваліся ў спісах выбарцы. Гэта магло б мінімальна абараніць чальцоў камісіяў, але гэтага недастаткова, каб прадухіліць распаўсюд інфекцыі праз выбарчыя ўчасткі.

1. Сябры камісіяў не мелі дастаткова СІА, каб мяняць маскі і пальчаткі адпаведна патрабаванням і знаходзіліся на малой адлегласці адзін ад аднаго.

2. Памяшканне для галасавання не мела абазначэнняў для прытрымлівання бяспечнай дыстанцыі паміж наведвальнікамі.

3. Дазвалялася заходзіць і знаходзіцца разам групам людзей.

4. Выбарцы дапускаліся на ўчастак без масак і пальчатак.

5. На ўваходзе не праводзілася дыстанцыйнага вымярэння тэмпературы.

6. Выбарцы карысталіся адной асадкай для подпісу.

7. Не было прадугледжана перапынкаў дзеля дэзынфекцыі або кварцавання памяшкання».

Усе пералічаныя факты сведчаць, што ўлады не клапоцяцца пра жыццё і здароўе грамадзянаў і ставяць яго пад пагрозу праз магчымае заражэнне каранавірусам на выбарчых участках.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.