Партыя БНФ » 124 інтэлектуалы з 40 краінаў сьвету падпісалі ліст «Свабоду Беларусі!»
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


124 інтэлектуалы з 40 краінаў сьвету падпісалі ліст «Свабоду Беларусі!»

Дададзена 24.07.2020 11:10:19 | 531 праглядаў

Міжнародная кааліцыя за дэмакратычныя абнаўленьні — супольнасьць інтэлектуалаў, актывістаў і палітыкаў супраць аўтарытарызму — апублікавала ліст «Свабоду Беларусі!», які падпісалі 124 выбітныя асобы.

belarus freedomЛіст апублікаваны на ангельскай, беларускай і расейскай мовах.

У тэксьце заяўляюць: рэжым у Беларусі зноў разьвязаў рэпрэсіі супраць народу, пад ударам апынуліся кандыдаты ў прэзыдэнты, іхныя каманды, лідэры апазыцыі, грамадзянская супольнасьць, журналісты і ні ў чым не вінаватыя грамадзяне.

 

Як паведамляе Радыё Свабода, ліст сярод іншых падпісалі прэзыдэнт Freedom House Майкл Абрамовіч, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры Марыё Варгас Льлёса, амэрыканскі філёзаф Фрэнсіс Фукуяма, брытанскі пісьменьнік Том Стопард, расейскі палітык Міхаіл Касьянаў, польская рэжысэрка Агнешка Голянд і іншыя.

У лісьце згадваюцца імёны палітвязьняў Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыкі, Міколы Статкевіча, Паўла Севярынца, прыводзіцца заява пра жудасныя ўмовы іх утрыманьня, а таксама пра штодзённыя «незаконныя і несправакаваныя затрыманьні мірных грамадзянаў».

Аўтары звароту выказалі падтрымку народу Беларусі, «які патрабуе паважаць свае правы і свабоды, выступае за свабодныя і справядлівыя выбары», запатрабавалі неадкладнага і безумоўнага вызваленьня ўсіх затрыманых з палітычных матываў, запатрабавалі вярнуць беларусам свабодныя і справядлівыя выбары.

Таксама асобы, што падпісалі зварот, заклікалі беларускія ўдалы выконваць свае міжнародныя абавязаньні забесьпячваць свабоду сходаў, свабоду выказваньня і свабоду слова; спыніць блякаваньне незалежных мэдыя, захопліваньне і палітычна матываваны перасьлед журналістаў.

«Мы асуджаем эскаляцыю паліцэйскага гвалту супраць мірных сходаў, у дачыненьні да журналістаў і звычайных грамадзянаў, і папярэджваем улады Беларусі пра недапушчальнасьць ужываньня гвалту і сілы падчас цяперашняй палітычнай кампаніі», — гаворыцца ў лісьце.

Аўтры дакумента зьвяртаюцца да міжнародных праваабарончых арганізацыяў, Эўразьвязу і дэмакратычных краінаў «катэгарычна рэагаваць і ўжываць эфэктыўныя захады для прадухіленьня небясьпечных дзеяньняў уладаў Беларусі, а таксама заклікаюць міжнародную супольнасьць «падтрымаць народ Беларусі ў ягонай барацьбе за свабоду».

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.