Партыя БНФ » Намеснік старшыні БНФ Аляксей Янукевіч: “Заклікаем кандыдатаў здымацца”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намеснік старшыні БНФ Аляксей Янукевіч: “Заклікаем кандыдатаў здымацца”

Дададзена 25.07.2020 12:07:21 | 984 праглядаў

Як ідзе і да чаго прывядзе выбарчая прэзідэнцкая кампанія ў Беларусі? Сваімі ацэнкамі з карэспандэнтам Беларускага Радыё Рацыя падзяліўся намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Аляксей Янукевіч АБСЭРадыё Рацыя: Некалькі месяцаў таму вы заяўлялі, што будзеце балатавацца кандыдатам.

– Мы бачым, што ні пра якія выбары гаварыць цяпер нельга. Тое, што ўлады зрабілі напярэдадні выбараў, што ўлады працягваюць рабіць цяпер, наўпрост дэманструе слушнасць той пазіцыі, якая была абраная Партыяй БНФ. Тое, што робіць улада – гэта злачынства. З боку тых, хто ўдзельнічае – гэта па вялікім рахунку саўдзел у злачынстве.

Мы бачым на сённяшні момант абсалютную немагчымасць правядзення агітацыйнай кампаніі. Мы бачым абсалютную немагчымасць любых законных формаў уздзеяння на сітуацыю ў Беларусі, не кажучы ўжо пра нейкі празрысты ці сумленны выбарчы працэс. Таму актуальным застаецца зварот Партыі БНФ да ўсіх кандыдатаў з заклікам здымацца. Я лічу, што неўзабаве тых кандыдатаў, якія застаюцца, улады палічаць іх сапраўды небяспечнымі. Яны могуць зняцца яшчэ да дня выбараў. Пакуль яшчэ ёсць магчымасць з рабіць з гэтага палітычную дэкларацыю і палітычны ўчынак. Мы заклікаем здымацца.

Радыё Рацыя: Як вы асабіста ацэньваеце тых кандыдатаў, якія ўдзельнічаюць у гэтых выбарах?

– На сённяшні момант казаць пра кандыдатаў неяк абсалютна недарэчна. З аднаго боку, мы бачым, што нацыянальна-дэмакратычныя сілы і кандыдаты ад нацыянальна-дэмакратычных сілаў не ўдзельнічаюць у гэтых выбарах. Больш за тое, тыя, хто хацеў удзельнічаць у гэтых выбарах, як той жа Ціханоўскі, Бабарыка, Цапкала, яны ўжо не належаць да спісу кандыдатаў, таму выбар з тых пяці, якіх улада сёння пакінула, ён вельмі штучны, недарэчны. Пра яго казаць недарэчна, выбіраць з гэтых пяці людзей, з сямі, якія падавалі заявы. Чаму без Ціханоўскага, без удзельнікаў праймерыз, напрыклад, ці тых, хто збіралі подпісы.

Я лічу, што гэта даволі такія штучныя і пустыя размовы, шукаць нейкія праграмы кандыдатаў, параўноўваць іх, ці параўноўваць іх асобы. То бок ёсць не кандыдаты, а проста людзі, якія спрабуюць вырашаць нейкія больш шляхетныя задачы, як тая ж Ціханоўская, якая сапраўды змагаецца за ўзнаўленне сваёй сям’і, за вызваленне свайго мужа, па чалавечы я канешне ёй у гэтым спачуваю. Хочацца, каб яна годна прайшла праз гэтую кампанію, каб у яе сям’і ўсё было добра.

Ёсць тыя, чыя матывацыя мне незразумелая, альбо зразумелая і здаецца абсалютна недарэчнай і непрымальнай.

У такой сітуацыі казаць пра нейкія сімпатыі, блізкасць кандыдатаў, калі няма выбараў, недарэчна. Калі няма выбараў, то і кандыдатаў ніякіх няма.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле на сайце Беларускага Радыё Рацыя.

Пра перадвыбарчую кампанію і яе наступствы для Беларусі ў эфіры разважалі „Госць Рацыі”, намеснік старшныі Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і карэспадэнт Генадзь Барбарыч.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.