Партыя БНФ » Міжнародны дэмакратычны зьвяз (IDU) прыняў рэзалюцыю па сытуацыі ў Беларусі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Міжнародны дэмакратычны зьвяз (IDU) прыняў рэзалюцыю па сытуацыі ў Беларусі

Дададзена 29.07.2020 5:39:47 | 314 праглядаў
29 ліпеня Міжнародны дэмакратычны зьвяз (International Democrat Union – IDU) прыняў рэзалюцыю з нагоды сытуацыі ў Беларусі напярэдадні выбараў прэзыдэнта.

IDUIDU – гэта міжнароднае аб’яднаньне правацэнтрысцкіх і кансэрватыўных палітычных партыяў, у якое ўваходзяць Рэспубліканская партыя ЗША, Кансэрватыўная партыя Вялікай Брытаніі, ХДС і ХСС з Нямеччыны, ды больш за 70 вядучых палітычных партыяў з розных краінаў сьвету.

Рэзалюцыя па Беларусі была прынятая выканаўчым камітэтам IDU адзінагалосна на праванову Партыі БНФ і Аб’яднанай грамадзянскай партыі, якія прадстаўляюць Беларусь у сусьветным альянсе палітычных партыяў правага спэктру.

У рэзалюцыі IDU адзначе, што цяпер у Беларусі адбываецца самая вялікая хваля мабілізацыі людзей за свабоду, незалежнасьць і вяршэнства закону, якая не спыняецца нават ва ўмовах жорсткіх рэпрэсій з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Асобна адзначаючы выпадкі арыштаў Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыкі, Паўла Севярынца ды іншых палітыкаў і журналістаў,  IDU заяўляе: гэтыя акты рэпрэсіяў, з улікам фармаваньня выбарчых камісіяў без удзелу апазыцыі, не дазваляюць лічыць цяперашнія выбары ў Беларусі свабоднымі і сумленнымі.

IDU асуджае акты рэпрэсіяў з боку ўладаў Беларусі і заклікае да вызваленьня ўсіх палітвязьняў, выказваючы салідарнасьць і падтрымку народу Беларусі ў яго імкненьні да свабоды, дэмакратыі і незалежнасьці. Кіраўніцтву Беларусі прапануецца пачаць агульнанацыянальны дыялог з палітычнай апазіцыяй і грамадствам, каб зладзіць сапраўды свабодныя і сумленныя выбары.

Адначасова IDU заклікае сваіх сяброў рэалізоўваць гэтую падтрымку праз палітыку партыяў-удзельніц IDU  у нацыянальных урадах, а таксама на ўзроўні органаў Эўразьвязу.

IDU адмыслова заклікае Расейскую Фэдэрацыю паважаць нацыянальны суверэнітэт Беларусі і ўстрымлівацца ад любых спробаў дзейнічаць супраць інтарэсаў беларускага народа.

Прадстаўляючы рэзалюцыю на пасяджэньні выканаўчага камітэту  IDU, намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч зьвярнуў асаблівую ўвагу на беспрэцэндэнны ціск і перасьпед незалежных блёгераў, адміністратараў тэлеграм-каналаў, незалежных журналістаў: ” Я распавёў чальцам выканаўчага камітэту IDU пра найбольш абуральныя выпадкі рэпрэсіяў, нялюдзкія ўмовы ўтрыманьня Паўла Севярынца ды іншых затрыманых, зьбіцьцё і жорсткае абыходжнаньне з журналістам Радыё Свабоды Антонам Трафімовічам, падкрэсьліў небывалы ўздым і градзкую актывізацыю і дэцэнтралізацыю. Я заклікаў да міжнароднай увагі, салідарнасьці з народам Беларусі і падтрымкі дэмакратычнага руху вольным сьветам, каб спрыяць вяртаньню Беларусі на шлях свабоды” – паведаміў намесьнік старшыні БНФ Аляксей Янукевіч.

IDU_Resolution_by_BPF_UCP_on_Belarus

IDU Belarus 1
IDU Belarus 2

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.