Партыя БНФ » Уладзімір Падгол. “Беларусь − наш Дом, наш Храм”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Уладзімір Падгол. “Беларусь − наш Дом, наш Храм”

Дададзена 04.07.2012 3:03:54 | 2,079 праглядаў

Сябра Партыі БНФ, дацэнт філязофіі, кандыдат філязофскіх навук Уладзімір Падгол пра адзіную плятформу для яднаньня з выбаршчыкамі і пляцдарм для выбараў прэзыдэнта.

 

Беларусь − наш Дом, наш Храм”: адзіная плятформа для яднаньня з выбаршчыкамі і пляцдарм для выбараў прэзыдэнта.

Я лічу, што ўсе кандыдаты ў дэпутаты парлямэнта ад БНФ мусяць дзейнічаць на гэтых выбарах як давераныя асобы кандыдата ў прэзыдэнты і несьці людзям прэзыдэнскую плятформу БНФ.

Лукашэнка далучыўся да дыспута аб незалежнасьці Беларусі з трыбуны Палаца Рэспублікі:

«Интересно наблюдать, как в оппозиционной прессе постоянно соседствуют две темы: Лукашенко сдает суверенитет России и Лукашенко не хочет ничего отдавать России в Беларуси. […] Очередной раз дискуссия оживилась в связи с грандиозным проектом создания общего евро-азиатского пространства. Вновь заговорили о сдаче суверенитета, утрате независимости и прочих похожих вещах»”.

«…невозможно жить за глухим национальным забором, а общий дом лучше начинать строить с теми, с кем ты уже знаком не один век. В итоге свой исторический выбор мы сделали в пользу независимости нового типа, стремящейся не к изоляции, а к интеграции, открытости». [Тамсама]

«вступая в те или иные союзы либо интеграционные объединения, мы должны смотреть не только на то, сколько у нас останется прав, полномочий, суверенитета или еще чего-то, а на то, что это принесет нашим людям, нашему народу, каждому человеку. И если для этого нужен какой-то компромисс, какой-то союз, то мы, безусловно, должны идти на него. Все должно делаться для человека и во имя человека. Но при этом мы должны помнить непреложную истину: любая цена имеет свой предел. И есть базовые, фундаментальные вещи, которыми пожертвовать ни в коем случае нельзя, и ни одно государство, которое хочет быть суверенным и независимым, на эти жертвы не пойдет! Мы никогда не поступимся своей государственностью. Сделаем все, чтобы сберечь с таким трудом обретенную независимость. Не претендуя на чужое, не отдадим ни пяди своей земли». [Тамсама]

Можна адказаць на тэзы ўладара нашага сувэрэнітэту проста:

  1. Агульны Дом − гэта інтэрнат і жыць у інтэрнаце ня хоча ніхто. Кожны, хто там пражыў нейкі час, марыць пра свой уласны дом ці кватэру.
  2. Да намеру ўступіць укакой-то союз, то мы, безусловно, должны идти на него. Пярэчаньне простае. Беларусь мае Канстытуцыю. Па ёй наш Дом – нэўтральная дзяржава. І выраз безусловно, должны идти на негоёсьць нішто іншае, як замах на парушэньне Канстутыцыі. Генпракуратура мусіць такого дзеяча прыцягнуць да адказнасьці, заключаны саюз мусіць быць скасаваны, а калі гэта робіць прэзыдэнт, тады ён мусіць пакінуць сваю пасаду: ці дабраахвотна, ці пад прымусам праваахоўных ворганаў, сваё слова можа сказаць і народ.

А каб народ зразумеў куды яго цягнуць, мусіць дзейнічаць апазыцыя. Пра яе тактыку і стратэгію мае развагі.

Спрэчкі паміж актывістамі розных формаў байкоту выбараў і вайна радыкальных байкотчыкаў з прыхільнікамі ўдзелу ў выбарчым фарсе бураць імідж апазыцыйных структураў. Прычым, як у сьвядомасьці шараговых выбаршчыкаў, так і ў нашых замежных сяброў. Пры гэтым найбольш кідаюцца ў вочы апантаныя падучкай на байкот (па-руску кажучы, клікушы) Чысты байкот у ляманце “клікушаў” выглядае як уцёкі ў гета, а прасьцей кажучы падобны за закліка “хавайся ў бульбу!” А там у бульбе змагайся з каларадскімі жукамі, а ўладар усіх жукоў тады будзе пачувацца спакойна ды хрумкаць нашую незалежнасьць і сувэрэнітэт. Думаю, выйсьце з супярэчнасьцяў ёсьць. Яно ў адзінай плятформе, адзіным пасланьні да нашых грамадзянаў і да хаўрусьнікаў па апазыцыйнай барацьбе. Мы таксама мусім паспрабаваць ператварыць гэтыя выбары ў першы этап выбараў прэзыдэнта, дзе людзям прапанаваць прэзыдэнцкую праграму і ідэалёгію ад БНФ.

Для нас, грамадзянаў Беларусі, найлепшым азначэньнем нашае краіны было тое, што падаў Уладзімір Караткевіч: Беларусь — наш Дом, наш Храм. Гэтая ідэалягічная плятформа магла б арганічна паспрыяць нашаму вылучэньню кандыдатамі ў дэпутаты парлямэнта і аб’яднаць нас з выбаршчыкамі і пераканаць іх у неабходнасьці байкота імітатараў выбараў. Гэтая плятформа магла б злучыць нас з сапраўды апазыцыйнымі сіламі, і адасобіць ад імітатараў апазыцыйнай дзейнасьці.

Уладар нашае краіны выбраў сабе азначэньне Радзімы як “маста”: мост паміж Усходам і Захадам. Нядаўна назваў нашую краіну варотамі ў Эўразію. І вось пасьля публічнай крытыкі сваёй палітыкі назваў свой праект так:

Лукашэнка: Немагчыма жыць за глухім нацыянальным плотам, а супольны дом лепш пачынаць будаваць з тымі, з кім ты знаёмы ўжо не адно стагодзьдзе. У выніку свой гістарычны выбар мы зрабілі на карысьць незалежнасьці новага тыпу, якая імкнецца не да ізаляцыі, а да інтэграцыі, адкрытасьці. Мы разарвалі заганнае кола і адкінулі альтэрнатыву — або замкнуцца ў нацыянальных межах, ці стаць Паўночна-Заходнім краем. Для нас гэта было непрымальна»

Пад мостам ды на мосьце, у варотах жыць няўтульна дзьме моцна ды і не па-людску гэта. Так жывуць, бадай, толькі бамжы. А што такое супольны дом? Гэта інтэрнат. (Па руску кажучы, “общежитие») Тыя, хто пажыў у інтэрнатах, мараць пра ўласны дом ці кватэру. А нас сілком заганяюць у “абщагу”.

Некаторыя лічаць Беларусь прыбудовай да Расеі, гэткай верандай і робяць усё, каб нашая дзяржава ня стала паўнавартасным Домам. Ёсць і тыя, хто лічыць Беларусь трубой, па якой на Захад цякуць нафта, газ і прадукты нафтаперапрацоўкі. І трубой, у якую зьлятаюць нашыя лёсы, нашае жыцьцё.

Насамрэч нашая краіна стала прахадным дваром для злачынцаў і ўсялякай набрыдзі, якая бесперашкодна едзе да нас з Расеі, няма ж мяжы і пашпартнага кантролю! Мы сталі краінай-фільтрам для прайдзісьветаў. Яны чвораць злачынствы ў Расеі, ці ў сваіх краінах, а потым бесперашкодна трапляюць да нас ды лезуць у Эўразьвяз. Мы сёньня – краіна−дом без адной сьцяны, без мяжы з Расеяй, а там ідзе вайна паміж тэрарыстамі ў уладтрымальнікамі.

Яшчэ наша Беларусь набыла рысы турмы.

Уладатрымальнікі сотнямі, рэгулярна кідаюць за краты тых, хто любіць наш Дом, хто хоча рабіць у нашым Доме Эўрарамонт. Цкуюць і рэпрэсуюць вернікаў і сьвятроў, тых хто марыць адбудаваць Беларусь як Храм, дзе ўтульна людзям розных веравызнаньняў і няма перашкод у зносінах з Богам.

Беларусь стала вайсковай базай для Расеі і суцэльным палігонам. На нашай зямлі ўладары Крамля праводзяць вучэньні сваёй арміі. Над нашымі галовамі лётаюць самалёты з Расеі, якія нясуць пад крыламі ракеты з атамнымі боегалоўкамі.

Як нам жыць у нашым доме? Як будаваць яго? Як бараніць? Чым упрыгожваць? Якіх гасцей запрашаць? З кім сябраваць? Гэтыя пытаньні мусяць вырашаць дэпутаты парлямэнта. Але покуль гэта вырашае адзін чалавек. І ён жа прызначае дэпутатаў, каб яны ў законах штампавалі зьмест ягоных указаў і дэкрэтаў.

Сёньня ўладатрымальнікі нам зноў прапануюць палітычны спэктакль: вы — грамадзяне сыграйце ролю выбаршчыкаў, прыйдзіце да ўрнаў, прагаласуйце і не зьвяртайце ўвагі на тое, што галасы ніхто ня будзе лічыць.

У камісіях няма прадстаўнікоў ад апазыцыі. За кратамі сядзяць палітычныя актывісты і нават экс-кандыдат у прэзыдэнты. Шэрагу экс-кандыдатаў уладатрымальнікі забаранілі ўдзельнічаць у палітычным жыцьці, яны мусяць увечары сядзець дома і чакаць праверкі міліцыянтамі; і па сутнасці гэта — хатні аршыт. Нават кватэры ператвораны ў турэмныя камэры.

Наша задача ў будучым адхіліць ад улады тых, хто будуе з нашай краіны мост, трубу, прыбудову да Расеі ды вайсковы палігон.

Я заклікаю Вас, паважаныя выбаршчыкі, рыхтавацца да пабудовы Беларусі як Дома і Храма з Хрыстовымі сімваламі. У дні выбараў раю вам падумаць аб нашай будучыні і не аддаваць яе ў рукі хцівых махляроў бюлетэняў. І тут я маю пярэчаньні пазыцыі кіраўніка БНФ. Аляксей Янукевіч: ня мае значэньня, што вы будзеце рабіць 23 верасьня. Я лічу, што мае ды яшчэ якое. Калі мы ня зможам прапанваць выбаршчыкам, іх найбольш актыўнай частцы ў дзень выбараў сваю акцыю, тады байкот не будзе мець эфэктыўнасьці.

Альтэрнатывай імітацыйным выбарам у парлямэнт маглі б стаць выбары дэлегатаў на зьезд “За Незалежнасьць”, а можа і сам такі зьезд, калі б абраньне на яго дэлегатаў магло прайсьці падчас выбарчай кампаніі ў парлямэнт. Альтэрнатываю магла б стаць агульнанацыянальная дыктоўка па лістах з-пад Шыбеніцы Каліноўскага. Гэты тэкст даводзіць людзям і хто ёсьць сапраўдныя лідэры нацыі, дае узор паводзінаў у абароне незалежнасьці і абвастрае пачуцьцё вартасьці жыцьця і выбару лёсу палітычнага лідэра.

Задума ўладатрымальнікаў ператварыць выбары ў парлямэнт у чарговы этап выбараў прэзыдэнта зь пераможцам Лукашэнкам. Пра гэта прагаварылася Ярмошына. Вось фрагмэнт яе інтэрвію ўрадаваму інфармагенству:

Вопрос: Насколько интересными, на ваш взгляд, будут теледебаты?

Председатель ЦИК Ермошина: «Интересными всем без исключения, как это было во время президентских выборов, они точно не получатся. Дебаты будут проходить между кандидатами одного избирательного округа, и, естественно, участники не станут останавливаться на глобальных вопросах жизни страны. В центре внимания окажутся проблемы, которые волнуют жителей конкретного избирательного округа».

Як толькі кандыдаты ў дэпутаты пачнуць гразнуць у вечных лужынах і дзіравых дахах, так адразу Лукашэнка перамагае. Ён − над схваткай. Ён − адзіны палітык у Беларусі. Астатнія – паслугачы ЖКГ.

Наша задача выйсьці на выбары ў парлямэнт з галоўнымі палітычнымі пытаньнямі. Стаць у сапраўдную апазыцыю будаўніку “агульнага дома – інтэрната”. Паказаць выбаршчыкам наш намер быць будаўнікамі нашага ўласнага Дома – Беларусь. Намер адрадзіць наш Дом, абараніць яго ад разбуральнікаў.

Тады ў выбаршчыкаў ня будзе балець галава ад пытаньня: “А хто там ідзе?” ў незразумелай простаму люду разнастайнымі поглядамі апазыцыйнай грамадзе. Адказ будзе просты і ясны — ідуць на байкот беларусы, якія хочуць жыць у сваім Доме і быць у ім Гаспадарамі. А ідуць яны не проста на байкот, каб адседзецца ў бульбе, градах ды ў ягадах. Ідуць з мэтай заваяваць прэзыдэнскую ўладу. Адабраць яе ў таго, хто перабудоўвае наш Дом у інтэрнат, дзе будзе расейскі камэндант.

Уладзімір Падгол,

Дацэнт філязофіі, кандыдат філясофскіх навук

***

Матэрыялы, разьмешчаныя ў разьдзеле “Аналітыка” зьяўляюцца прыватнымі меркаваньнямі аўтараў і могуць не адпавядаць пазыцыі Партыі БНФ.

 

2 Responses to Уладзімір Падгол. “Беларусь − наш Дом, наш Храм”

  1. Rty says:

    паважаная Партыя, “не адпавядаць” пішацца асобна.

  2. Pingback: Партыя БНФ » Уладзімір Падгол. Пайсьці на выбарах да канца – гэта палітычная сьмерць партыі.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.