Партыя БНФ » Намесьнік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў: “Сённяшняя сітуацыя – працяг змагання 90-х”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намесьнік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў: “Сённяшняя сітуацыя – працяг змагання 90-х”

Дададзена 30.07.2020 12:02:35 | 250 праглядаў

Намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў лічыць, што сёлетняя палітычная сітуацыя – працяг 25 гадовай гісторыі змагання за дэмакратыю ў Беларусі.

Вадзім Саранчукоў Знак Івашкевіча 2019Палітык сёлета не ўдзельнічае ў працы штабоў кандыдатаў і лічыць, што няма такога паняцця як «старая апазіцыя»:

– Не бывае старой і новай апазіцыі. Заўсёды ў любую кампанію з’яўляюцца нейкія новыя людзі, новыя ідэі альбо кандыдаты, альбо сябры штабоў, альбо актывісты. Тое, што адбываецца зараз, гэта лагічнае развіццё ўсёй гэтай 26 гадовай гісторыі. Не было б сітуацыі сённяшняй, калі б 26 гадоў не працавалі людзі ў апазіцыі, калі б у дзевяностым не была б прынятая Дэкларацыя аб незалежнасці, калі б у канцы 90-х «Малады фронт» не ладзіў абарону Курапатаў і ў пачатку 2000 за абарону Курапатаў, каб не сядзеў Севярынец ці Дашкевіч.

На думку палітыка, на абуджэнне народа ў сёлетняй кампаніі наклалася шмат фактараў:

– Любая кампанія актывізуе насельніцтва. А сёлетняя, сапраўды, наклалася на шмат фактараў – на эпідэмію COVID-19, на масавае незадаволенне людзей, на магчымасць шырокага распаўсюду інфармацыі. Таму, мне падаецца, што незадаволенасць відавочная, і яна будзе толькі нарастаць. Тут важна разумець, што 9 жніўня – гэта неканчатковая кропка, да якой мы ідзем. Наша мэта – гэта свабодная, незалежная, дэмакратычная, еўрапейская Беларусь. 9 жніўня, што б тады не адбылося, гэта прыступка, гэта маленькі крок да той нашай мэты, да якой мы імкнемся.

У час прэзідэнцкай кампаніі Вадзім Саранчукоў з’яўляецца каардынатарам кампаніі BYCOVID-19 у Гародні, а таксама дапамагае парадамі аб’яднанаму штабу, наведвае мітынгі і пікеты, якія адбываюцца ў Гародні.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Жнівень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.